Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

15 верасьня 2026 · Афіша

#Уроцлаў

Запіс і падрабязнасьці: Telegram @Gkatkouskaia

26 жніўня 2026 · Афіша

#Варшава

2 верасьня Канцэрт NaviBand (акустычны, падобна), дзецям вольны ўваход https://ticketshop.store/en/events/108025

5 жніўня 2026 · Афіша · Пераслана з Палескія рабінзоны і рабінзонкі

Гатовыя да самага цікавага і незабыўнага падарожжа гэтага лета? 🧳

​З 17 па 21 жніўня наша каманда ладзіць новы бясплатны анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра». Па-беларуску, для беларусаў_ак, пра Беларусь! ❤️ ​✨ Якія прыгоды нас чакаюць? Разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі мы адправімся ў захапляльнае падарожжа па гісторыі беларускага тэатра — ад старажытнай батлейкі і тэатра Радзівілаў да сучасных незалежных труп!🎭 На гэты тыдзень мы ператворымся ў сапраўдную тэатральную трупу: 👉 Прыдумаем і напішам уласныя сцэнары па-беларуску 👉 Паспрабуем сябе ў рэжысуры, драматургіі і акцёрскім майстэрстве 👉 Ператворым свае пакоі ў сцэну, пры дапамозе бацькоў знойдзем рэквізіт і паставім унікальныя камандныя анлайн-перформансы! 🎫 У апошні дзень летніка падлеткі самі правядуць факультатывы для сваіх сяброў_вак, важатых і бацькоў, а пасля збяруцца на вялікі «выпускны» канцэрт, дзе прэзентуюць свае праекты і таленты! ​І, як заўсёды, мы будзем шмат камунікаваць, жартаваць, адпачываць, пазнаваць новае і знаходзіць сяброў і сябровак па ўсім свеце 🌍 Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 10-15 год, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой. Расклад заняткаў (час Менскі): 09.30-12.30 - атрадная сустрэча  10.50-11.10 - перапынак (адпачыць, парухацца, падрыхтавацца да наступнага занятка) 11.10-12.30 - працяг атраднай сустрэчы 12.30-13:00 - перапынак на абед 13.00 -15.30 - заняткі па выбары (факультатывы) Удзел у атрадных сустрэчах для усіх удзельнікаў і удзельніц летніка абавязковы. Асноўная мова летніка  — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін. 📆 Рэгіструйцеся да 15 жніўня ўключна і чакайце ліст ад нашай мэнаджаркі @paleskiyarabinzony_mg з запрашэннем у летнік. ​💰 Удзел у летніку цалкам бясплатны, але жадаючыя могуць падтрымаць нашу каманду данатам ⚡️Таксама не  забудзьце падпісацца на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя навіны: Інстаграм | Тэлеграм-канал Пабачымся на летніку? 😉

31 траўня 2026 · Афіша

#Варшава

https://polin.pl/pl/wydarzenie/dzen-dzyacey-moc-slou?fbclid=IwdGRjcASI2QVleHRuA2FlbQIxMQBzcnRjBmFwcF9pZAo2NjI4NTY4Mzc5AAEeOn4akhxFiVDPt59_PKxwWIISnuI2_74RHLzeeYXuUnQ4h3CdXBR3haVp6Pc_aem_xlVpin5fAwBKvFWQSDv0yw

30 траўня 2026 · Афіша · Пераслана з Адраджэнне

Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве 🌿🎈

У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей! Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту! Што вас чакае? 🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы; 🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей; 🔅 творчыя майстар-класы; 🔅 музычныя выступы; 🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы; 🔅 шмат усмешак і супольнай радасці 🌞 📍Калі: нядзеля, 31 траўня, 11:00 📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6). 📍Уваход вольны. Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем! Будзем ствараць свята разам 💛 Арганізатары івэнту: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні, Беларускі дом у Варшаве, суполка Беларусы Варшавы, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў "Да Волі", партнёрскія ініцыятывы і валанцёры.

21 красавіка 2026 · Афіша · Пераслана з Magistr 2.0 🤍❤️🤍

ПРЭМ’ЕРА🐸

🌿САМАЕ ЛЕПШАЕ МЕСЦА НА СВЕЦЕ🌿 Лялечны спектакль для дзяцей і дарослых ад 5 да 105 год🌱 🗓 Калі: 25 красавіка 12:00 і 15:00 📌 Музей Вольнай Беларусі, Warszawa, ul. Foksal, 11 ⭐️ Уваходны данат- 20 zł. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя: https://forms.gle/WuTVJFTAfHMuXPhu6 Разам з героямі спектакля мы рушым проста ў самае сэрца палескіх балот — месца дзіўнае, жывое і поўнае нечаканых сустрэч. Тут, сярод шолаху травы і камарынага звону, увесь час нешта адбываецца! То нехта праскочыць, то нешта плюхнецца, а то і новы сябар знойдзецца. Гэта вясёлая і цёплая гісторыя пра сяброўства, давер і пра тое, як кожнаму хочацца знайсці сваё месца ў вялікім свеце. Пра тое, што невядомае — не заўсёды страшнае, а часта вельмі нават цікавае. Бо часам менавіта там, дзе ўсё выглядае дзіўна і незнаёма, можна адшукаць нешта вельмі сваё…і адкрыць для сябе цэлы сусвет. 🌱 Напрыканцы маленькіх гледачоў чакае творчая майстэрня. Kazachki.by/Казачкі.бай

17 красавіка 2026 · Афіша · Пераслана з Nani

📢 Усіх вітае турклуб "Волат"!

Запрашаем дзяцей ад 10 да 16 гадоў да ўдзелу ў першым выязным занятку ў Кампіноскай пушчы! Калі: 10:00-14:00, нядзеля 19.04.2026 Тэма: PTTK і іх трасы. Кніжка пешых турыстыў і адзнакі OTP PTTK. Кошт: 115 зл Коратка пра змест: Паходзім па Кампіноскай пушчы па адной з трас PTTK. Даведаемся, якія бываюць трасы, навошта іх адрозніваюць і якія ўзнагароды можна атрымаць за прагулкі. Кожны атрымае па кніжцы турыста і навучыцца рабіць у ёй запісы. Лагістыка: месца сустрэчы - выхад са станцыі metro Młociny https://maps.app.goo.gl/6KSogfuJ13WVVzGX8 Што браць з сабой: + рэчы і абутак па надвор'і (куртка / парасон, калі мажлівы дождж); + вада ад 1 л; + лёгкі перакус; + крэм SPF. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая! Гугл-форма: https://forms.gle/81yT2e6hWu7TnYwN8 Ці ў асабістыя паведамленні

21 лютага 2026 · Афіша

#Познань

Дыяфільм з жывым суправаджэньнем Для дарослых і дзяцей 10+ https://www.instagram.com/p/DUnUEcbl5Hv/?igsh=MXJ4NTBlbnN4eTNyMA==

13 лютага 2026 · Афіша

#Кракаў

Спэктакль для дзяцей 2-3+ 16 лютага https://kicket.com/wydarzenia/dlaczego-mis-lapek-nie-spi-29423?locationId=79dbb795-c60b-4cdf-81b9-3ceb5a4fe0fd&eventId=336787&fbclid=IwVERDUAP8EN5leHRuA2FlbQIxMABzcnRjBmFwcF9pZAo2NjI4NTY4Mzc5AAEeH4bk774NMLyA4MELtg7MXByBLZdkLAnhskx0CQFh8LORkwXvew-AqHsugWQ_aem_vj4tqOIG-1LdMFPn_OEjaQ

12 студзеня 2026 · Афіша

#Кракаў

Прэзэнтацыя кніжак “Патаемная спадчына” https://www.instagram.com/p/DTar_tVDqQz/?igsh=MXFqdTRtZXlkOXJvcw==

23 кастрычніка 2025 · Афіша

#кінапрагляд #Сопат

Прагляд мультфільма “Па-за садовым плотам” у Сопаце https://www.instagram.com/p/DQHyAZFiOro/?igsh=MWNrajlpNHJrZTZvNg==