Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

28 верасьня 2025 · Няні · Пераслана з Galina_Yakauleva

#варшава

Мяне завуць Галіна. Жыву ў Варшаве-Беляны. Я мама траіх дзяцей і ведаю, як важна ствараць дзецям бяспечную, клапатлівую і радасную прастору. Люблю гуляць, прыдумляць заняткі і падтрымліваць развіццё дзяцей праз цікавыя гульні і зносіны. Прытрымліваюся сучастнага падыхода ў дзіцячай псіхалёгіі і сачу за метадамі псіхёлага Святланы Ганчаровай, заснаванымі на негвалтоўных адносінах, што дапамагае будаваць даверлівыя і гарманічныя сувязі з дзецьмі. Актыўная, крэатыўная, уважлівая, адказная — гатовая падарыць дзецям клопат, увагу, радасць.

18 верасьня 2025 · Няні · Пераслана з Эла / Няня

Вітаю ўсіх!

#Варшава Шукаю працу няні  з дзеткамі ва ўзросце ад 6-ці мес. і больш..) Знаходжу адразу кантакт з імі, бо люблю дзяцей і ім не сумна са мной 🙂 Маю вопыт працы ў польскім прыватным жлобку- дз.садку ў Варшаве (1год).  Выконвала ўсе працы, якія патрабаваліся (і выхаваўцы, і апякункі, і прыбіральшчыцы) 2 гады. Даглядала дзетак у сям'і. У бездакорным выкананні сваіх абавязкаў мне дапамог досвед асабісты ў выхаванні сваіх 3-х дзяцей (яны ўжо дарослыя). _Маю сертыфікат В1 з польскай мовы.(магу па-польску з дзеткамі) _Прайшла курс першай дапамогі ў паліц.школе Cosinus_opiekunka dziecięca )) _Русским языком также отлично владею 😀 Больш інфармацыі прыватна магу выслаць... Буду ўдзячная за вашыя прапановы 🙂 Мой кантакт: тэлеграм або тэл. 733 229 737 Эла

8 ліпеня 2024 · Няні · Пераслана з Alla

💐Добры дзень!)

🐥Я НЯНЯ 🌼Мяне завуць Ала. Мне 45 гадоў. Я з Беларусі. Жыву ў Варшаве. Раён Wola. Адукацыя вышэйшая (Універсітэт культуры і мастацтваў, тэатральная творчасць) 🌼 Працавала да 2020 года актрысай у драматычным тэатры. Ёсць досвед працы з дзецьмі (больш за 10 гадоў працы педагогам тэатральных дысцыплін у мадэльных агенцтвах ). Працавала з дзецьмі розных узростаў. Дзяцей люблю. Знаходжу з імі агульную мову. Быў досвед працы ў дзіцячым садку-яслях. 2 гады. 🐥Вопыт працы няняй у Варшаве 10,5 месяцаў у сям'і з дзяўчынкай з 1г.4 мес. Дзяўчынку плануюць аддаць у żłobek, таму шукаю працу ў новай сям'і. 🌼 Навучаюся на псіхолага (гештальт-падыход). Маці дваіх дзяцей. Сын і дачка.18 і 16 гадоў. 🌼Камунікабельная, добрая, спагадлівая, добразычлівая, адкрытая, пунктуальная. Са мной ваша дзіцятка будзе акружана любоўю, клопатам, увагай, разуменнем, будзе адчуваць сябе ўпэўненым. Добра валодаю беларускай і рускай мовамі. Польскі - сертыфікат А2, працягваю навучанне. 🐥З верасня планую навучацца ў паліцыйнай школе па спецыяльнасці "няня". Буду ў адпачынку да сярэдзіны жніўня. Пасля гатова саставіць вясёлую і цікавую кампанію вашаму дзіцятку. Шукаю магчымасць працаваць поўны дзень (8 гадзін). ❤Калі я Вас зацікавіла, пішыце. Калі ёсць пытанні, задавайце, адкажу.❤ ❤❤❤❤❤❤❤❤❤ 💐Здраствуйте!) 🐥Я НЯНЯ 🌼Меня зовут Алла. Мне 45 лет. Я из Беларуси. Живу в Варшаве. Район Wola. Образование высшее (Университет культуры и искусств, театральное творчество) 🌼 Работала до 2020 года актрисой в драматическом театре. Есть опыт работы с детьми (более 10 лет работы педагогом театральных дисциплин в модельных агенствах). Работала с детьми разных возрастов. Детей люблю. Нахожу с ними общий язык. Был опыт работы в детском саду-яслях. 2года. 🐥Опыт работы няней в Варшаве 10,5 месяцев в семье с девочкой с 1г.4 мес. Девочку планируют отдать в żłobek, поэтому ищу работу в новой семье. 🌼Сейчас обучаюсь на психолога (гештальт-подход). Мама двоих детей. Сын и дочь.18 и 16 лет. 🌼Коммуникабельная, добрая, отзывчивая, доброжелательная, открытая,пунктуальная. Со мной ваш ребенок будет окружён заботой, вниманием, пониманием, будет чувствовать себя уверенным. Хорошо владею беларуским языком. Польский - сертификат А2, продолжаю обучение. 🐥С сентября планирую обучаться в полициальной школе по специальности "няня" . 🌺 Готова составить вашему малышу или малышке интересную и веселую компанию с середины августа. Ищу возможность работы с целым рабочим днём (8 часов). ❤Если я Вас заинтересовала, пишите. Если есть вопросы, задавайте, отвечу.❤ #варшава

10 сакавіка 2024 · Няні

Раскажу пра наш досьвед пошуку няні ў #Варшава.

У Менску мы шукалі няню праз сайт наша няня, але больш праз знаёмых. Яшчэ там гэта выявілася задачкай з *зорачкай. Па выніку доўгатэрміновая кааперацыя ў нас склалася зь няняй праз сяброў. У Варшаве, як вялікі аматар тэлеграму, я перш за ўсё шукала няню тут. Першы раз шукалі няню ў канцы лета, тады я запосьціла падрабязную абвестку ў @polskaniania. Адгукнулася некалькі чалавек, прыватна з кожным абмеркавалі хто на што згодны. На ўсялякі выпадак я захавала сабе кантакты ўсіх. Тады мы вырашылі спраўляцца сваімі сіламі Недзе праз 2 месяцы мы вырашылі, што няня нам усё ж трэба, і я пайшла тым жа гляхам. Зноў абвестка ў той жа суполцы - адгукнуліся іншыя няні, + напісала старым. З дзьвюма ў нас былі прыватныя сустрэчы і сумоўі, па выніку з адмой сталі супрацоўнічаць на сталай аснове. У трэці раз квэст быў максімальная складанасці: 14 лютага, калі наша няня не магла застацца з дзіцём, ніхто са сваякоў таксама не мог, а ў нас былі квіткі на мерапрыемства. Я зноў закінула абвестку ў чат, але й дадаткова напісала ўсім захаваным кантактам нянь. Пісала таксама й у https://www.instagram.com/swiat_niani?igsh=NGNlcHU4MWZrbDV4, але тады нам не знаглі знайсьці няню. Пазьней муж вырашыў праверыць іншыя опцыі і кідаў абвесткі ў чаты беларусаў Варшавы й некаторыя суполкі фб. Быў водгук, таму там таксама магчыма шукаць. А які ў вас досьвед пошуку беларускамоўнай няні? 😊

2 лютага 2024 · Няні

#Варшава

https://www.instagram.com/swiat_niani?igsh=NGNlcHU4MWZrbDV4 Можна пісаць запыты па-беларуску (адказваюць таксама па-беларуску😻), маюць як менш адну беларускамоўную няню 🥳