Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

9 кастрычніка 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Kit

🌟 Новы курс па прыродазнаўстве "Новыя крокі насустрач ведам пра наш свет" 🍄

Маем прапанову для дзяцей 7-9 гадоў на займальны курс, дзе: 🔸 Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹 Карыстаемся анімацыйнымі прэзентацыямі для нагляднай дэманстрацыі матэрыялу 🎨📽 🔸 Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і захапляльнай праектнай дзейнасці 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 250 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

9 кастрычніка 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Kit

🌟 Курс па біялогіі «Жывы свет: разнастайнасць і ўзаемадзеянне»🪴

Запрашаем дзяцей 10-14 гадоў акунуцца ў свет біялогіі, дзе: 🔹Мы разгледзім 15 тэм пра жывую прыроду, экалагічныя сувязі і ролю чалавека ў прыродзе 🍄🔬 🔸Практыкуем родную мову праз разнастайныя заданні і дыялогі 🗣📖 🔹Карыстаемся анімацыйнымі прэзентацыямі для нагляднага вывучэння складаных тэм 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 375 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

9 кастрычніка 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Kit

🌟 Курс па геаграфіі "Абалонкі Зямлі: глыбіні, вышыні і жыццё планеты" 🌍

Маем прапанову для дзяцей 10-14 гадоў далучыцца да займальнай геаэкспедыцыі, дзе: 🔹Мы разгледзім 16 тэм пра гісторыю Зямлі, крынічкі і акіяны, атмасферу і прыродныя зоны 🏝⛵️ 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 400 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

9 кастрычніка 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Kit

Запрашаем дзяцей 11-14 гадоў на займальныя курсы па фізіцы:

1. "Закон і парадак у фізічных з'явах"💡 2. "Працэсы і пераўтварэнні ў фізічным свеце" ⚡️ 3 "Фізічны фініш: оптыка , электрычнасць, магнетызм"🧲 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

9 кастрычніка 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Kit

🌟 Курс па сусветнай гісторыі "Шляхамі старажытных цывілізацый"🗿

Запрашаем дзяцей 9-14 гадоў на займальны курс, дзе: 🔹Разгледзім 15 тэм пра першабытных людзей і іх рытуалы, пра Старажытныя Егіпет, Грэцыю, Кітай і Індыю🛕🏺 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 375 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

11 верасьня 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26».

📃 ШТО ЗМЕНІЦЦА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ У ПОЛЬСКІХ ШКОЛАХ: У польскіх навучальных установах афіцыйна стартуе маштабная рэформа «Reforma26. Kompas Jutra». На першым этапе (з 1 верасня 2026 года) яна закране дзіцячыя садкі, а таксама 1-я і 4-я класы пачатковай школы. 1. У ДЗІЦЯЧЫХ САДКАХ ЗАБАРАНІЛІ ЭКРАНЫ Уводзіцца жорсткае правіла гігіены лічбавага развіцця: малым у дзіцячых садках забаронена самастойна і індывідуальна карыстацца смартфонамі, планшэтамі і любымі экраннымі прыладамі. Выключэнне зроблена толькі для дзяцей са адмысловымі адукацыйнымі патрэбамі. 2. МЕНШ ЗАВУЧВАННЯ – БОЛЬШ ПРАКТЫКІ Міністэрства адукацыі цалкам перапрацавала навучальную праграму ў 1-х і 4-х классах. Афіцыйны ўпор зроблены на «менш дэталяў для запамінання, больш жыццёвых кампетэнцый». Замест сухой тэорыі ўводзяцца практычныя заняткі і камандная праца. 3. ВЯРТАННЕ ПРАДМЕТА «ПРЫРОДА» У 4, 5 і 6 класах пачатковай школы цалкам ліквідуецца падзел на асобныя прыродазнаўчыя навукі. Замест гэтага ўводзіцца адзін вялікі міжпрадметны прадмет – Прырода. На яго выдзяляецца па 3 гадзіны на тыдзень, урокі будуць ставіць здвоенымі блокамі (па 2 гадзіны запар) для правядзення выпрабаванняў і вопытаў. 4. УВЯДЗЕННЕ 6 НОВЫХ ТЭМАТЫЧНЫХ МОДУЛЯЎ Школьная праграма цяпер будзе будавацца вакол актуальных праблем сучаснасці. У навучанне ўкараняюцца шэсць абавязковых блокаў: • Бяспека і абарона (паводзіны ў надзвычайных сітуацыях і падчас вайны); • Медыйны модуль (крытычны аналіз інфармацыі, барацьба з фэйкамі, бяспека ў сетцы і гігіена працы з штучным інтэлектам / AI); • Філасофскі модуль (уменне фармуляваць пытанні і аргументаваць сваё меркаванне); • Эканамічна-фінансавы (фінансавая пісьменнасць і базавыя разлікі); • Кліматычны (экалогія і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя); • Культура (разуменне мастацтва). 5. ЗАПУСК «ТЫДНЯ ПРАЕКТАЎ» У класах з 4 па 8 уводзіцца так званы «тыднёвы праект». У навучальным годзе 2026/2027 школы могуць праводзіць яго па жаданні (факультатыўна), а з наступнага года ён стане строга абавязковым. Цэлы тыдзень дзеці будуць вучыцца працаваць у камандах над вырашэннем адной практычнай задачы. 6. НОВЫ ПРАДМЕТ Edukacja zdrowotna. Новы абавязковы прадмет, які заменіць ранейшыя ўрокі сямейнага жыцця. У межах гэтага курса дзяцей будуць навучаць асновам псіхічнага і фізічнага здароўя, здароваму харчаванню, а таксама палавому выхаванню і сексуальнаму здароўю. 7. З'ЯВІЛАСЯ EDUKACJA OBYWATELSKA Яшчэ адзін новы прадмет, закліканы навучыць падлеткаў грамадзянскім правам, уладкаванню дзяржавы, функцыянаванню лакальных ужондаў і базаваму юрыдычнаму праву ў Польшчы. 8. НОВЫ ФАРМАТ ДАМАШНІХ ЗАДАННЯЎ (4–8 КЛАСЫ) Поўнай адмены дамашніх заданняў у сярэдніх класах няма, але правілы сталі больш мяккімі. Настаўнікам цяпер забаронена ставіць двойкі за памылкі ў дамашніх працах. Замест гэтага яны абавязаны дэталёва правяраць заданні і даваць дзіцяці разгорнуты водгук: што зроблена правільна, а над чым трэба папрацаваць. Аднак сістэматычнае ігнараванне дамашак цяпер афіцыйна будзе зніжаць выніковую гадавую адзнаку. 9. НОВЫЯ СТАНДАРТЫ ФІЗКУЛЬТУРЫ (WF) Польшча цалкам змяняе падыход да ўрокаў фізкультуры. Галоўнай мэтай заняткаў становіцца не здача спартыўных нарматываў на хуткасць і сілу, а агульная рухальная актыўнасць і падбор індывідуальнага віду спорту для кожнага дзіцяці, каб мінімізаваць колькасць медыцынскіх даведак-адмоў ад фізкультуры. 10. ВЕГЕТАРЫЯНСКАЕ МЕНЮ Ў СТАЛОВЫХ Згодна з новымі правіламі, школьныя сталовыя цяпер абавязаны мінімум адзін раз на тыдзень прапаноўваць дзецям цалкам вегетарыянскае абедзеннае меню на аснове бабовых, без выкарыстання жывёльнага мяса і тлушчаў. Таксама звычайнае каровіна малако на абедах афіцыйна дазволілі замяняць раслінным аналагам. Рэформа выглядае прагрэсіўна, але як усе гэтыя новаўвядзенні спрацуюць на практыцы – убачым ужо зусім хутка. Набіраемся цярпення і рыхтуемся да верасня.

4 верасьня 2026 · Садкі й школы

#Кракаў

Вельмі шукаюць першакляснікаў у суботнюю школку🙌 https://www.threads.com/share/_c388fd4x/

29 жніўня 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Суполка Беларусы Уроцлава

Запрашаем дзетак і бацькоў на дзень адчыненных дзвярэй у беларускай школцы!

Запрашаем дзетак ад 6 да 13 год. У 2026/2027 навучальным годзе плануюцца заняткі па беларускай мове, гісторыі Беларусі і Польшчы, краязнаўстве, ангельскай мове, ментальнай арыфметыцы ды творчыя заняткі. Вас чакаюць: - творчая частка для дзетак; - сустрэча з настаўніцамі і настаўнікамі; - абмяркаванне планаў на 2026/2027 навучальны год. 🗓 5 верасня 2026 (субота). 🕚 11:00-13:00. 📍 Dolnośląska Biblioteka Publiczna, Rynek 58. Аддзел славянскай літаратуры, 3 паверх.

25 жніўня 2026 · Садкі й школы

Дзе вучыцца? Пастаралася акумуляваць тое, што ведаю. Калі вы таксама ведаеце пра нейкія ініцыятывы, то камэнтуйце, дадам у асноўны сьпіс :)

Школы для ўсіх: 📍Варшава 🏫 Беларуская школа ў Варшаве: https://www.instagram.com/bel.szkola.wawa/ Заняткі па суботах для 0-10 клясаў На 2026-2027 навучальны год заняткі будуць па адрэсе Leopolda Staffa 21, m. Słodowiec Запіс на 2026/2027 год праз форму 🏫 Акадэмія Добрай адукацыі: https://www.instagram.com/skolabielaruskaja_warszawa?igsh=MTZ2dTFxeGd0YmN6dA%3D%3D +48785570900 info.by@dobraedukacja.edu.pl Адрэса: ul. Skierniewicka 21, m. Płocka Запіс праз форму 🏫 Прыватная школа "Я дома" https://imschool.pl/imhome_primary https://zorachki.club/imhome_elementary +48 733 478 552 imhome.education@gmail.com Адрэса: ul. Królowej Marysieńki 94A 📍Познань 🏫Беларуская школа ў Познані https://www.instagram.com/skolabielaruskaja_poznan/ Адрэса: ul. Al. Marcinkowskiego 1 Запіс праз форму 📍Уроцлаў 🏫Беларуская школа ва Ўроцлаве https://www.instagram.com/bialoruska_szkolka/ Запіс праз форму 💻 Анлайн-школа Buślanka https://www.instagram.com/buslanka_school/ Запіс на 2026/2027 год праз форму Школы для дзяцей, грамадзян Польшчы: Важна разумець, што гэта школы не цалкам зь беларускай мовай навучаньня, а толькі з магчымасьцю мець урокі беларускай мовы ў польскай школе. 📍Беласток 🏫 Szkoła Podstawowa nr 4 im. Sybiraków Адрэса: ul. Częstochowska 6 _________________________________________ Дашкольная адукацыя для ўсіх: 📍Варшава 👶 Дзіцячы садок "Я дома" https://imschool.pl/imhome_kindergarten +48 733 478 552 imhome.education@gmail.com Адрэса: ul. Królowej Marysieńki 94A 📍Беласток 👶 Przedszkole Samorządowe Nr 14 w Białymstoku https://ps14bialystok.pl/ ps14@um.bialystok.pl Адрэса: Aleja Józefa Piłsudskiego 20/4 Адрэса 2: Filia PS 14, ul. Częstochowska 6

16 сьнежня 2025 · Садкі й школы

Дазволю сабе off topic:)

Калі ў вас бацькі ці бабулі-дзядулі ў Польшчы й ім такое цікава🌿 https://www.instagram.com/p/DSSSmGRDVjY/?igsh=MTF5emZvdmc4ZzM2bw==

20 верасьня 2025 · Садкі й школы

#Познань

Яшчэ можна далучыцца да заняткаў у беларускай школцы ў Познані. Запіс: docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScCYTnw5STFr-vjmnpo3p2RFDnDLD58irdgKyl5l_RNOMWbJA/viewform ці ў дырэкт https://www.instagram.com/skolabielaruskaja_poznan?igsh=MjlwdjI2bmNhZmJq

25 траўня 2025 · Садкі й школы · Пераслана з РазМова

Калі запытацца вас, які прадмет у школе быў вельмі складаным , незразумелым, ды ўвогуле не вельмі падабаўся, здаецца, многія адкажуць - Фізіка ( ды сдрыгнуць ад мурашоў, што пабеглі па сьпіне😂).

Але ёсьць сярод беларусаў цудоўныя настаўнікі- наватары, якія распавядаюць цікава і па-чалавечаму. Раім вашай увазе youtube - канал " Чалавечая фізіка", дзе Аксана Акуневіч распавядае пра фізіку па-беларуску і вельмі цікава❤️ І дзеткам сваім абавязкова ўключыце і самі паглядзіце! Ёсьць шанец палюбіць Фізіку, бо па-беларуску ды з Аксанай - гэта зусім іншая справа! #Размова_парады https://youtube.com/playlist?list=PLOZGurvhFnVtJaZ6jscXo_qnJDVJRDkzJ&si=UCNIdcjd4eBa_X5e

30 красавіка 2025 · Садкі й школы · Пераслана з РазМова

Вітаем- вітаем!🙌

У каго з нашых падпісчыкаў дзеткі ў школы вывучаюцца? Гэтая інфармацыя для вас! Знайшлі і спяшаемся падзяліцца спасылкай на сайт, дзе па класах сабраныя кнігі беларускіх пісьменнікаў , што ўваходзяць у школьную праграму....у аўдыёфармаце👍 Ведаем, што чытаць карысна, і памяць разьвіваецца больш эфектыўна. Але пагадзіцеся, адзінкі паспяваюць прачытаць усе кнігі са сьпісу праграмы. Так чаму б не праслухаць. Лепей болей чым меней, згодны? https://www.belarusmusic.com/shkolnaya-pragrama #дзіцячая_РазМова