ПРЭМ’ЕРА🐸
🌿САМАЕ ЛЕПШАЕ МЕСЦА НА СВЕЦЕ🌿
Лялечны спектакль для дзяцей і дарослых ад 5 да 105 год🌱
🗓 Калі: 25 красавіка 12:00 і 15:00
📌 Музей Вольнай Беларусі, Warszawa, ul. Foksal, 11
⭐️ Уваходны данат- 20 zł. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя: https://forms.gle/WuTVJFTAfHMuXPhu6
Разам з героямі спектакля мы рушым проста ў самае сэрца палескіх балот — месца дзіўнае, жывое і поўнае нечаканых сустрэч. Тут, сярод шолаху травы і камарынага звону, увесь час нешта адбываецца! То нехта праскочыць, то нешта плюхнецца, а то і новы сябар знойдзецца.
Гэта вясёлая і цёплая гісторыя пра сяброўства, давер і пра тое, як кожнаму хочацца знайсці сваё месца ў вялікім свеце. Пра тое, што невядомае — не заўсёды страшнае, а часта вельмі нават цікавае. Бо часам менавіта там, дзе ўсё выглядае дзіўна і незнаёма, можна адшукаць нешта вельмі сваё…і адкрыць для сябе цэлы сусвет.
🌱 Напрыканцы маленькіх гледачоў чакае творчая майстэрня.
Kazachki.by/Казачкі.бай
21 красавіка 2026 · Афіша · Пераслана з Magistr 2.0 🤍❤️🤍 (21 красавіка 2026)
