📢 Усіх вітае турклуб "Волат"!
Запрашаем дзяцей ад 10 да 16 гадоў да ўдзелу ў першым выязным занятку ў Кампіноскай пушчы!
Калі: 10:00-14:00, нядзеля 19.04.2026
Тэма: PTTK і іх трасы. Кніжка пешых турыстыў і адзнакі OTP PTTK.
Кошт: 115 зл
Коратка пра змест:
Паходзім па Кампіноскай пушчы па адной з трас PTTK. Даведаемся, якія бываюць трасы, навошта іх адрозніваюць і якія ўзнагароды можна атрымаць за прагулкі. Кожны атрымае па кніжцы турыста і навучыцца рабіць у ёй запісы.
Лагістыка: месца сустрэчы - выхад са станцыі metro Młociny https://maps.app.goo.gl/6KSogfuJ13WVVzGX8
Што браць з сабой:
+ рэчы і абутак па надвор'і (куртка / парасон, калі мажлівы дождж);
+ вада ад 1 л;
+ лёгкі перакус;
+ крэм SPF.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая!
Гугл-форма: https://forms.gle/81yT2e6hWu7TnYwN8
Ці ў асабістыя паведамленні
17 красавіка 2026 · Афіша · Пераслана з Nani (16 красавіка 2026)
