Гатовыя да самага цікавага і незабыўнага падарожжа гэтага лета? 🧳
З 17 па 21 жніўня наша каманда ладзіць новы бясплатны анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра». Па-беларуску, для беларусаў_ак, пра Беларусь! ❤️
✨ Якія прыгоды нас чакаюць?
Разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі мы адправімся ў захапляльнае падарожжа па гісторыі беларускага тэатра — ад старажытнай батлейкі і тэатра Радзівілаў да сучасных незалежных труп!🎭
На гэты тыдзень мы ператворымся ў сапраўдную тэатральную трупу:
👉 Прыдумаем і напішам уласныя сцэнары па-беларуску
👉 Паспрабуем сябе ў рэжысуры, драматургіі і акцёрскім майстэрстве
👉 Ператворым свае пакоі ў сцэну, пры дапамозе бацькоў знойдзем рэквізіт і паставім унікальныя камандныя анлайн-перформансы! 🎫
У апошні дзень летніка падлеткі самі правядуць факультатывы для сваіх сяброў_вак, важатых і бацькоў, а пасля збяруцца на вялікі «выпускны» канцэрт, дзе прэзентуюць свае праекты і таленты!
І, як заўсёды, мы будзем шмат камунікаваць, жартаваць, адпачываць, пазнаваць новае і знаходзіць сяброў і сябровак па ўсім свеце 🌍
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 10-15 год, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.
Расклад заняткаў (час Менскі):
09.30-12.30 - атрадная сустрэча
10.50-11.10 - перапынак (адпачыць, парухацца, падрыхтавацца да наступнага занятка)
11.10-12.30 - працяг атраднай сустрэчы
12.30-13:00 - перапынак на абед
13.00 -15.30 - заняткі па выбары (факультатывы)
Удзел у атрадных сустрэчах для усіх удзельнікаў і удзельніц летніка абавязковы.
Асноўная мова летніка — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін.
📆 Рэгіструйцеся да 15 жніўня ўключна і чакайце ліст ад нашай мэнаджаркі @paleskiyarabinzony_mg з запрашэннем у летнік.
💰 Удзел у летніку цалкам бясплатны, але жадаючыя могуць падтрымаць нашу каманду данатам
⚡️Таксама не забудзьце падпісацца на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя навіны: Інстаграм | Тэлеграм-канал
Пабачымся на летніку? 😉
5 жніўня 2026 · Афіша · Пераслана з Палескія рабінзоны і рабінзонкі (3 жніўня 2026)
