Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

9 траўня 2026 · Мэдыцына й здароўе

Вітаю!

А хтосьці ведае/зьвяртаўся да добрага дзіцячага артапэду?

31 кастрычніка 2025 · Мэдыцына й здароўе

З пытаньнем наркозу не падкажу, але нам раілі й мы самі двойчы зьвярталіся ў Lama Clinic (лекарка Лілія, здаецца, яна ўкраінка).

Яшчэ мы былі аднойчы на праф.аглядзе ў BioTechDent (дарослымі туды зьвяртаемся), але дзеці ў іх ад 6 — таксама можна пацікавіцца. Яны лішняга не навязваюць дакладна. І яшчэ на днях трапілася такое, у камэнтарах акурат месцы пбмяркоўвалі: https://www.instagram.com/p/DQZYx6iiG9h/?igsh=MWM0emwwcHRxNXhqeg==

11 кастрычніка 2024 · Мэдыцына й здароўе

Уроляг

https://www.instagram.com/dr_tsimonchyk?igsh=MTRneWtvaGJhNzJwNg== #Варшава #платна

9 кастрычніка 2024 · Мэдыцына й здароўе

Стаматоляг Васіль у клініцы BioTechDent.

Прымае дарослых і дзяцей 6+, наколькі мне вядома. Запісацца можна ў тым ліку праз тг: @Biotechdent, я пісала па-беларуску :) Я сама й уся мая сям’я, а таксама некаторыя сябры зьвярталіся да Васіля й былі вельмі задаволеныя вынікам. Ён дакладна спрабуе захаваць зубы, калі гэта магчыма й не прызначае лішняга. Вельмі прыемны й 🥤 #Варшава #платна

9 кастрычніка 2024 · Мэдыцына й здароўе

О, файна!

А падзяліцеся дэталямі тут) Раптам каму спатрэбіцца

3 кастрычніка 2024 · Мэдыцына й здароўе

У тым жа МЦ AstraMed ёсьць пэдыятр Клаўдзія.

Вельмі імкнулася з намі размаўляць па-беларуску, спрабавала знайсьці падыход да дзіцяці, але судзячы па рэкамэндацыях не докмэд лекарка😅. #Варшава #платна

3 кастрычніка 2024 · Мэдыцына й здароўе

Я пачну :)

Асабіста ведаю цудоўную (рускамоўную🥲, але беларускую добра разумее) лекарку-гінэкалягіню Ганну Рыжанкову. Прымае ў AstraMed Прымае дарослых жанчын і дзяцей хоць-якога ўзросту. https://www.instagram.com/p/C3H74-GL3r_/?igsh=ODdrOGNuYmprbTFj #Варшава #платна