Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

25 жніўня 2026 · Садкі й школы

Дзе вучыцца? Пастаралася акумуляваць тое, што ведаю. Калі вы таксама ведаеце пра нейкія ініцыятывы, то камэнтуйце, дадам у асноўны сьпіс :)

Школы для ўсіх: 📍Варшава 🏫 Беларуская школа ў Варшаве: https://www.instagram.com/bel.szkola.wawa/ Заняткі па суботах для 0-10 клясаў На 2026-2027 навучальны год заняткі будуць па адрэсе Leopolda Staffa 21, m. Słodowiec Запіс на 2026/2027 год праз форму 🏫 Акадэмія Добрай адукацыі: https://www.instagram.com/skolabielaruskaja_warszawa?igsh=MTZ2dTFxeGd0YmN6dA%3D%3D +48785570900 info.by@dobraedukacja.edu.pl Адрэса: ul. Skierniewicka 21, m. Płocka Запіс праз форму 🏫 Прыватная школа "Я дома" https://imschool.pl/imhome_primary https://zorachki.club/imhome_elementary +48 733 478 552 imhome.education@gmail.com Адрэса: ul. Królowej Marysieńki 94A 📍Познань 🏫Беларуская школа ў Познані https://www.instagram.com/skolabielaruskaja_poznan/ Адрэса: ul. Al. Marcinkowskiego 1 Запіс праз форму 📍Уроцлаў 🏫Беларуская школа ва Ўроцлаве https://www.instagram.com/bialoruska_szkolka/ Запіс праз форму 💻 Анлайн-школа Buślanka https://www.instagram.com/buslanka_school/ Запіс на 2026/2027 год праз форму Школы для дзяцей, грамадзян Польшчы: Важна разумець, што гэта школы не цалкам зь беларускай мовай навучаньня, а толькі з магчымасьцю мець урокі беларускай мовы ў польскай школе. 📍Беласток 🏫 Szkoła Podstawowa nr 4 im. Sybiraków Адрэса: ul. Częstochowska 6 _________________________________________ Дашкольная адукацыя для ўсіх: 📍Варшава 👶 Дзіцячы садок "Я дома" https://imschool.pl/imhome_kindergarten +48 733 478 552 imhome.education@gmail.com Адрэса: ul. Królowej Marysieńki 94A 📍Беласток 👶 Przedszkole Samorządowe Nr 14 w Białymstoku https://ps14bialystok.pl/ ps14@um.bialystok.pl Адрэса: Aleja Józefa Piłsudskiego 20/4 Адрэса 2: Filia PS 14, ul. Częstochowska 6

17 жніўня 2026 · Кніжкі

Збор на дзіцячыя кніжкі для бібліятэкі ў Гданьску

https://zrzutka.pl/93836s?utm_campaign=sharing_button&utm_source=ig&utm_medium=social&utm_content=link_in_bio&fbclid=PAdGRleATvEz1wZG9mAmZkaWQWUMkBjNsSE4cSNvvzuu9oyuaYLUe9YmV4dG4DYWVtAjExAHNydGMGYXBwX2lkDzEyNDAyNDU3NDI4NzQxNAABp4w55iMbjeXo6ho_Tb3piSuhDdEVAvQP2OCLQ3ZtypEmU9zmfr6zNmk_-M4g_aem_txyQ8SJsu2PQUHx-ulN-qQ #Гданьск #Сопат #Гдыня #Труймяста

11 жніўня 2026 · Кніжкі · Пераслана з Янушкевіч выдавецтва

Наша выдавецтва адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў, якія не маюць патрэбы ў асаблівым прадстаўленні:

📚 Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і Ордэн Фенікса" (пераклад Алены Пятровіч) 📚 Дж. Р. Р. Толкін "Хобіт" (пераклад Ігара Кулікова) 📚 А. Сапкоўскі "Вядзьмар. Вежа ластаўкі" (пераклад Кацярыны Маціеўскай) 📚 Дж. К. Роўлінг "Каляднае парася" (пераклад Алены Пятровіч) Наша выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі, на чарзе — наступны крок, а менавіта аплата за прадастаўленне ліцэнзій на беларускія выданні. На гэта ў нас ёсць бліжэйшыя тры тыдні. На жаль, абаротных сродкаў выдавецтва цяпер не хапае на такія амбітныя праекты. Тры кнігі плануецца выдаць у 2026 годзе, "Вядзьмар" — у 2027 годзе. Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку. Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу. На кошт ліцэнзій уплывае аб'ём твораў, вялічыня запланаванага наклада і, зразумела, іхны высокі статус сусветных бестселераў. Паспяховы збор сродкаў створыць для нас "падушку бяспекі", якая дазволіць без лішніх рызыкаў упэўнена крочыць далей. Калі мы збяром больш за заяўленую суму, грошы пойдуць на новыя праекты, якім таксама патрэбна фінансаванне. 📍 Збор у польскіх злотых (для жыхароў Польшчы) 📍 Збор у іншых валютах (па-за Польшчай) Таксама можна падпісацца на Патрэон: https://www.patreon.com/.../posts/zbor-na-vydanni-166358577 Падзяліцеся, калі ласка, гэтай інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі. Будзем удзячныя!

9 жніўня 2026 · Гурткі і заняткі

Вітаю!

Я пра такое па-беларуску ня чула, але можа хто падкажа. Мы б можа таксама далучыліся

5 жніўня 2026 · Афіша · Пераслана з Палескія рабінзоны і рабінзонкі

Гатовыя да самага цікавага і незабыўнага падарожжа гэтага лета? 🧳

​З 17 па 21 жніўня наша каманда ладзіць новы бясплатны анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра». Па-беларуску, для беларусаў_ак, пра Беларусь! ❤️ ​✨ Якія прыгоды нас чакаюць? Разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі мы адправімся ў захапляльнае падарожжа па гісторыі беларускага тэатра — ад старажытнай батлейкі і тэатра Радзівілаў да сучасных незалежных труп!🎭 На гэты тыдзень мы ператворымся ў сапраўдную тэатральную трупу: 👉 Прыдумаем і напішам уласныя сцэнары па-беларуску 👉 Паспрабуем сябе ў рэжысуры, драматургіі і акцёрскім майстэрстве 👉 Ператворым свае пакоі ў сцэну, пры дапамозе бацькоў знойдзем рэквізіт і паставім унікальныя камандныя анлайн-перформансы! 🎫 У апошні дзень летніка падлеткі самі правядуць факультатывы для сваіх сяброў_вак, важатых і бацькоў, а пасля збяруцца на вялікі «выпускны» канцэрт, дзе прэзентуюць свае праекты і таленты! ​І, як заўсёды, мы будзем шмат камунікаваць, жартаваць, адпачываць, пазнаваць новае і знаходзіць сяброў і сябровак па ўсім свеце 🌍 Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 10-15 год, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой. Расклад заняткаў (час Менскі): 09.30-12.30 - атрадная сустрэча  10.50-11.10 - перапынак (адпачыць, парухацца, падрыхтавацца да наступнага занятка) 11.10-12.30 - працяг атраднай сустрэчы 12.30-13:00 - перапынак на абед 13.00 -15.30 - заняткі па выбары (факультатывы) Удзел у атрадных сустрэчах для усіх удзельнікаў і удзельніц летніка абавязковы. Асноўная мова летніка  — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін. 📆 Рэгіструйцеся да 15 жніўня ўключна і чакайце ліст ад нашай мэнаджаркі @paleskiyarabinzony_mg з запрашэннем у летнік. ​💰 Удзел у летніку цалкам бясплатны, але жадаючыя могуць падтрымаць нашу каманду данатам ⚡️Таксама не  забудзьце падпісацца на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя навіны: Інстаграм | Тэлеграм-канал Пабачымся на летніку? 😉