Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit

Запрашаем дзяцей 10-14 гадоў на займальныя курсы па сусветнай гісторыі:

🗿"Шляхамі старажытных цывілізацый" і "Па дарогах і завулках новага часу"👑 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 2 разы на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit

Запрашаем дзяцей 11-14 гадоў на займальныя курсы па фізіцы:

🧲"Закон і парадак у фізічных з'явах" і "Працэсы і пераўтварэнні ў фізічным свеце" ⚡️ 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 2 разы на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit

🌟 Курс па біягеаграфіі "Ад касмічных з’яў да чалавечых дзеянняў"🏕

Запрашаем дзяцей 10-14 гадоў на займальны курс, дзе: 🔹Разгледзім 16 тэм пра космас і народы свету, пра вымерлых жывёл і старажытныя кантыненты, пра дзяржавы і глабальныя праблемы чалавецтва 🌏🦣 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 400 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit

🌟 Курс па геаграфіі "Абалонкі Зямлі: глыбіні, вышыні і жыццё планеты" 🌍

Маем прапанову для дзяцей 10-14 гадоў далучыцца да займальнай геаэкспедыцыі, дзе: 🔹Мы разгледзім 16 тэм пра гісторыю Зямлі, крынічкі і акіяны, атмасферу і прыродныя зоны 🏝⛵️ 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 2 разы на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 400 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit

🌟 Новы курс па прыродазнаўстве "Новыя крокі насустрач ведам пра наш свет"

Маем прапанову для дзяцей 6-10 гадоў на займальны курс, дзе: 🔸 Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹 Карыстаемся анімацыйнымі прэзентацыямі для нагляднай дэманстрацыі матэрыялу 🎨📽 🔸 Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і захапляльнай праектнай дзейнасці 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 40 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 200 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍‍♂️🙍🏻🙍🏼‍♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩

16 чэрвеня 2026 · Агульнае · Пераслана з Радыё Свабода — Беларусь

«Узровень А2+». Чаму штучны інтэлект кепска гаворыць па-беларуску: https://smarturl.click/m4xgn

Штучны інтэлект ужо добра піша па-беларуску. Але ўсё яшчэ часта гаворыць так, быццам беларуская — гэта сумесь украінскай, расейскай і польскай. Каб ШІ добра валодаў мовай, яму патрэбныя тысячы гадзін якаснага беларускамоўнага аўдыё. І пакуль гэтым займаюцца не карпарацыі, а некалькі дзясяткаў энтузіястаў і валянтэраў. Фактычна будучыню беларускай мовы ў сьвеце штучнага інтэлекту цяпер ствараюць некалькі чалавек, якія зьбіраюць грошы на студыю, дыктароў і запісы. Калі беларуская будзе гучаць у навігатарах, аўдыёкнігах, разумных калёнках і чат-ботах — то дзякуючы ім.

13 чэрвеня 2026 · Кніжкі

Самы час укласьціся ў выхад выдатнага беларускага перакладу дзіцячай кніжкі пра анатомію Адама Кея💀🫀🦷.

Замовіць асобнік ці заданаціць можна тут: https://buy.stripe.com/6oUdRa1CE8CMdVm2Kp0sU08?utm_source=ig&utm_medium=social&utm_content=link_in_bio&fbclid=PAdGRleASaFTNleHRuA2FlbQIxMQBzcnRjBmFwcF9pZA8xMjQwMjQ1NzQyODc0MTQAAac7NQN1pjrVccp3NMq62HBnLOKe50W-StVly67GCdhSPmpkZygzk0YBySxLBQ_aem_WFf9THs4HjsvXrmvb4_0hw

13 чэрвеня 2026 · Свае ў Польшчы

#Варшава

Рамонт https://www.threads.com/@dz.savich/post/DZfsRTxii26?xmt=AQG0-GBUUBiOjdiBCxvEiEBagNn5iD-K7RhRUTuAziBs_NQcKmMd3uGGbALKcBQ1JnHJ1cWE&slof=1

31 траўня 2026 · Афіша

#Варшава

https://polin.pl/pl/wydarzenie/dzen-dzyacey-moc-slou?fbclid=IwdGRjcASI2QVleHRuA2FlbQIxMQBzcnRjBmFwcF9pZAo2NjI4NTY4Mzc5AAEeOn4akhxFiVDPt59_PKxwWIISnuI2_74RHLzeeYXuUnQ4h3CdXBR3haVp6Pc_aem_xlVpin5fAwBKvFWQSDv0yw

30 траўня 2026 · Афіша · Пераслана з Адраджэнне

Сямейны фэст да Міжнароднага Дня Дзяцей у Варшаве 🌿🎈

У нядзелю, 31 траўня, у Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца вялікае сямейнае свята, прысвечанае Міжнароднаму Дню Дзяцей! Запрашаем сем’і беларускіх эмігрантаў з дзецьмі любога ўзросту! Што вас чакае? 🔅 сямейны пікнік у цёплай сяброўскай атмасферы; 🔅 інтэрактыўныя актыўнасці для дзяцей; 🔅 творчыя майстар-класы; 🔅 музычныя выступы; 🔅 спартыўныя і пазнавальныя мерапрыемствы; 🔅 шмат усмешак і супольнай радасці 🌞 📍Калі: нядзеля, 31 траўня, 11:00 📍Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Kryniczna 6). 📍Уваход вольны. Прыходзьце разам з дзецьмі, сябрамі і добрым настроем! Будзем ствараць свята разам 💛 Арганізатары івэнту: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні, Беларускі дом у Варшаве, суполка Беларусы Варшавы, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў "Да Волі", партнёрскія ініцыятывы і валанцёры.

9 траўня 2026 · Мэдыцына й здароўе

Вітаю!

А хтосьці ведае/зьвяртаўся да добрага дзіцячага артапэду?

2 траўня 2026 · Кніжкі · Пераслана з Кніжны Воз

💥 Навінка! Сюрпрыз! Пушка! Бомба!

Толькі на «Кніжным возе»! Прыквэл легендарнай кашэчай сагі! Не апублікаваная раней гісторыя пра Ката Шпрота! І ведаеце, што? Яна запісаная цалкам дзякуючы вашым ахвяраванням нашаму праекту! Гэта любоў 🤍 Казка-перадгісторыя пра ката Шпрота, у якой ён знаёміцца з будучымі сябрамі і трапляе ў свае першыя прыгоды. Ганна Янкута «Маленькі Шпрот і яго пачвары» Аўтарка вокладкі – Лілія Давыдоўская Слухайце на knizhnyvoz.com альбо ў апцы «Кніжны воз» 🎧 Агучана з любоўю да кожнага слова 🧡

21 красавіка 2026 · Афіша · Пераслана з Magistr 2.0 🤍❤️🤍

ПРЭМ’ЕРА🐸

🌿САМАЕ ЛЕПШАЕ МЕСЦА НА СВЕЦЕ🌿 Лялечны спектакль для дзяцей і дарослых ад 5 да 105 год🌱 🗓 Калі: 25 красавіка 12:00 і 15:00 📌 Музей Вольнай Беларусі, Warszawa, ul. Foksal, 11 ⭐️ Уваходны данат- 20 zł. Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя: https://forms.gle/WuTVJFTAfHMuXPhu6 Разам з героямі спектакля мы рушым проста ў самае сэрца палескіх балот — месца дзіўнае, жывое і поўнае нечаканых сустрэч. Тут, сярод шолаху травы і камарынага звону, увесь час нешта адбываецца! То нехта праскочыць, то нешта плюхнецца, а то і новы сябар знойдзецца. Гэта вясёлая і цёплая гісторыя пра сяброўства, давер і пра тое, як кожнаму хочацца знайсці сваё месца ў вялікім свеце. Пра тое, што невядомае — не заўсёды страшнае, а часта вельмі нават цікавае. Бо часам менавіта там, дзе ўсё выглядае дзіўна і незнаёма, можна адшукаць нешта вельмі сваё…і адкрыць для сябе цэлы сусвет. 🌱 Напрыканцы маленькіх гледачоў чакае творчая майстэрня. Kazachki.by/Казачкі.бай

17 красавіка 2026 · Афіша · Пераслана з Nani

📢 Усіх вітае турклуб "Волат"!

Запрашаем дзяцей ад 10 да 16 гадоў да ўдзелу ў першым выязным занятку ў Кампіноскай пушчы! Калі: 10:00-14:00, нядзеля 19.04.2026 Тэма: PTTK і іх трасы. Кніжка пешых турыстыў і адзнакі OTP PTTK. Кошт: 115 зл Коратка пра змест: Паходзім па Кампіноскай пушчы па адной з трас PTTK. Даведаемся, якія бываюць трасы, навошта іх адрозніваюць і якія ўзнагароды можна атрымаць за прагулкі. Кожны атрымае па кніжцы турыста і навучыцца рабіць у ёй запісы. Лагістыка: месца сустрэчы - выхад са станцыі metro Młociny https://maps.app.goo.gl/6KSogfuJ13WVVzGX8 Што браць з сабой: + рэчы і абутак па надвор'і (куртка / парасон, калі мажлівы дождж); + вада ад 1 л; + лёгкі перакус; + крэм SPF. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая! Гугл-форма: https://forms.gle/81yT2e6hWu7TnYwN8 Ці ў асабістыя паведамленні