Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

11 жніўня 2026 · Кніжкі · Пераслана з Янушкевіч выдавецтва (11 жніўня 2026)

Наша выдавецтва адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў, якія не маюць патрэбы ў асаблівым прадстаўленні:

📚 Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і Ордэн Фенікса" (пераклад Алены Пятровіч)
📚 Дж. Р. Р. Толкін "Хобіт" (пераклад Ігара Кулікова)
📚 А. Сапкоўскі "Вядзьмар. Вежа ластаўкі" (пераклад Кацярыны Маціеўскай)
📚 Дж. К. Роўлінг "Каляднае парася" (пераклад Алены Пятровіч)

Наша выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі, на чарзе — наступны крок, а менавіта аплата за прадастаўленне ліцэнзій на беларускія выданні. На гэта ў нас ёсць бліжэйшыя тры тыдні. На жаль, абаротных сродкаў выдавецтва цяпер не хапае на такія амбітныя праекты. Тры кнігі плануецца выдаць у 2026 годзе, "Вядзьмар" — у 2027 годзе.

Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку. Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу. На кошт ліцэнзій уплывае аб'ём твораў, вялічыня запланаванага наклада і, зразумела, іхны высокі статус сусветных бестселераў. Паспяховы збор сродкаў створыць для нас "падушку бяспекі", якая дазволіць без лішніх рызыкаў упэўнена крочыць далей. Калі мы збяром больш за заяўленую суму, грошы пойдуць на новыя праекты, якім таксама патрэбна фінансаванне.

📍 Збор у польскіх злотых (для жыхароў Польшчы)
📍 Збор у іншых валютах (па-за Польшчай)
Таксама можна падпісацца на Патрэон:
https://www.patreon.com/.../posts/zbor-na-vydanni-166358577

Падзяліцеся, калі ласка, гэтай інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі. Будзем удзячныя!