Архіў групы
Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.
17 сьнежня 2024 · Афіша
#Варшава
17 сьнежня 2024 · Афіша
#Варшава
17 сьнежня 2024 · Афіша · Пераслана з Школа Равенскага
Запрашаем на калядны канцэрт вучняў тэатральных заняткаў Аляксандра Ждановіча!
🌟 22 снежня а 16:00 у Вольскім цэнтры культуры (Wolskie Centrum Kultury, działdowska 6) 🎶 Таксама вас парадуюць выступленні дзіцячых хораў школы «Верасок» і «Мара». 🎄 Чым заняцца да пачатку? З 14:00 будзе працаваць святочны кірмаш, дзе вы зможаце набыць унікальныя вырабы, зробленыя дзецьмі. Не прапусціце гэта атмасфернае мерапрыемства, напоўненае цеплынёй, творчасцю і духам свята! Чакаем вас!
17 сьнежня 2024 · Афіша
#Беласток
17 сьнежня 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
⚡️⚡️Міфічныя майстар-класы 👇
Калядныя святы зусім хутка, таму ў гэты чацвер ствараем упрыгожванні на ялінку! ❗️Сябры, мы праводзім заняткі да канца гэтага года, засталося ўсяго ліш дзве сустрэчы. 🔥 У гэты чацвер вы дазнаецеся: ✅ Якія сімвалы ў беларускіх калядаў; ✅ Як раней упрыгожвалі ялінку; ✅ Як стварыць маляўнічыя ўпрыгожванні з паперы з асабістым дызайнам. Узрост удзельнікаў: дзеці з 8 гадоў, падлеткі, дарослыя (можна прыходзіць сем'ямі). 🔥 Майстар-класы адбываюцца кожны чацвер да канца гэтага года ў 16:00 у Хабе “Новая Зямля”. МК праводзіць мастачка Таццяна Калач (заснавальніца праекта пра “Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце” https://www.instagram.com/kazki_pra_vauchka/) ❗️Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы. 👇 Запіс на майстар-класы: @vkusicvet_kalach 📆 19.12 чацвер 🕰 16:00 📍 Хаб Новая Зямля ul.Wyszyńskiego 6A 💰Кошт адной сустрэчы: 30 зл.
10 сьнежня 2024 · Афіша
#Беласток
10 сьнежня 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
✨Штукадзелка✨
Беласток Безаплатна Дзеці 7+ і бацькі Запрашаем дзяцей і іх бацькоў на (пакуль) сумесны гурток АБФ "Штукадзелка". Мы працягваем цыкл, дзе будзем спалучаць вязанне і размовы. ✅ На творчай частцы мы будзем: - вучыцца "падымацца" на наступны паверх вязання - разбярэм схему і навучымся рабіць столбік без накіду, з адным накідам і з двума накідамі - зробім самазацягваючуюся пятлю - звяжам круглы узор ✅ Пад час вязання мы пагутарым а "Справядлівасці": - як мы яе разумеем - што яна значыць - ці яна існуе - што значыць сацыяльная справядлівасць... На гуртке існуюць пэўныя правілы паводзін, таму запаўняючы форму рэгістрацыі ўважліва прачытайце апісанне: https://goo.su/l3QmrLK
5 сьнежня 2024 · Афіша
#Варшава
5 сьнежня 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Дом
💫Каляды для рэпрэсаваных сем'яў у Беларускім Доме!
Беларускі Дом шчыра запрашае палітычна рэпрэсаваныя сем'і з дзеткамі на штогадовае Каляднае свята - 23 снежня а 18:30. Мы імкнемся стварыць для дзетак і іх бацькоў атмасферу цуду, сямейнага цяпла і сапраўднага каляднага настрою. На Каляды Беларускі Дом становіцца домам для тых, хто гэтага сапраўды патрабуе. ❄️У праграме свята: - запальванне каляднай ялінкі - калядныя спевы ад Хору вольных беларусаў «Гук цішы» - раздача падарункаў для самых маленькіх - cалодкія пачастункі і нефармальнае адзначэнне свята 🎁Кожны ўдзельнік свята атрымае порцыю святла, радасці і незабыўных эмоцый. Не прапусціце шанец зрабіць гэтае Каляды асаблівым для вашай сям’і, запаўняйце анкету як мага хутчэй! ❗️Увага! Заяўкі прымаюцца толькі да канца дня 15 снежня! 👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom
4 сьнежня 2024 · Афіша
#Уроцлаў
4 сьнежня 2024 · Афіша · Пераслана з 🤍 Fundacja ♥️ Spadczyna 🤍 Białorusi
🎄🎅🏻Спадчынаўскія Мікалайкі ў клубе SPADČYNA (13+)
📆Субота, 07.12.2024. 🎊Як вы ведаеце, 6 снежня ў Польшчы святкуюцца "Мікалайкі". А таму мы вырашылі зладзіць з вамі кулінарную сутрэчу і адвячэрыць напоўніцу😋 Нас чакае: 🧑🍳Засакрэчаная беларуская страва ад куратарак, якую мы паспрабуем прыгатаваць разам 🔊Святочная музыка і атмасфера 🎲Настольныя гульні 🖥Прагляд фільма або "анімацыі" ☺️Таксама мы прапануем вам далучыцца да сумеснай арганізацыя - і прыгатаваць штосьці дома, каб прынесці да агульнага спадчынаўскага святочнага стала. Або, калі не будзе натхнення, папросту прынесці штосьці смачнае да гарбаткі🍪 🤝Прыходзьце самі і прыводзьце сваіх сяброў. 😉Будзем святкаваць 🎉 і прыемна бавіць час. 📍Месца правядзення: ul. Kościuszki, 35a (сядзіба арганізацыі KOD, першы паверх). 🕗Час: 12:00 - 15:00/16:00 Падтрымаць FUNDACJA SPADCZYNA BIAŁORUSI можна, зрабіўшы данат на рахунак арганізацыі: 💳 84 1090 2529 0000 0001 5810 5574. У тытуле пісаць DAROWIZNA. 🤍❤️🤍Жыве Беларусь!🤍❤️🤍
27 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з Беларусы Труймяста. Інфарматар
Зміцер Вайцюшкевіч у Сопаце!
14 снежня мы запрашаем вас на цеплы калядны канцэрт легендарнага беларускага артыста Зміцера Вайцюшкевіча 🎸 ⠀ Музыка заспявае свае новыя песні, а таксама парадуе публіку сваімі вядомымі кампазіцыямі. ⠀ 📅Дата: 14.12. (субота) 🕦Пачатак канцэрта: 19:30 🚩Sopot, Jacka Malczewskiego 21 Дзверы oфiса адчыняем а 19:00, прыходзьце загаддзя! ⠀ 💸 Кошт - данат ад 60 zł. Аплата наяўнымі на ўваходзе ⠀ 🎟 Колькасць месц абмежавана, забраніраваць можна па спасылцы https://forms.gle/1FyMbzJFB9vPx47G8! ⠀ Для дзетак да 7 гадоў уваход вольны.
27 лістапада 2024 · Афіша
Гэта арганізатарам трэба пісаць :)
23 лістапада 2024 · Афіша
#Беласток
23 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
Запрашаем на творчыя сустрэчы з беларускай пісьменніцай і мастачкай Эльгай Паповай.
⭐️26.11⭐️ 18.30 — Сустрэча для дзетак 6+ і іх бацькоў ⭐️27.11⭐️ 18.30 — Чытанкі для дарослых 14+ Ці хацелі б вы пацешыць сваё ўнутранае дзіця? Пяшчотнае, кранальнае, адчувальнае, яно загнана “дарослым” жыццём у самую глыб і пакінутае без увагі. А што, калі праз цёплыя казкі і карціны можна знайсці з ім кантакт, даць любоў сабе “маленькаму"? Эльга аўтарка кніг “Мора ў горадзе ці “з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!”, і інш.; ілюстравала кнігі бел аўтараў. Негледзячы на тое, што Эльга лічыцца дзіцячай пісьменніцай, шмат яе твораў для дарослых. Яна раскрывае звыклы побыт з казачнага боку, вяртае нас ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Псіхолагі прызнаюць яе казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюць у сваёй працы з людзьмі, якім не стае рэсурсу. На сустрэчы Эльга прачытае свае казкі, распавядзе гісторыі звязаныя з іх стварэннем, прыадкрые таямніцы сваёй працы. 📍Хаб Новая Зямля (ul.Wyszyńskiego 6A)
15 лістапада 2024 · Афіша
#Варшава.
Самастойна можна дзецям ад 10 гадоў і таксама можна набыць адзін квіток, але прыйсці разам зь дзіцём і дапамагаць яму маляваць, калі дзіця маленькае.
15 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з MIT space
Шопер з маляванкай. Майстар-клас 🎨
Дар’я Сумарава-Копач 16 лістапада • 12.00 - 15.00 Ці хацелі б вы мець шопер, на якім жыве казачны сусвет з ільвамі і тыграмі, як на дыванах Алены Кіш, ці фантастычны касмічны сюжэт, як у працах Язэпа Драздовіча? А што калі мы прапануем вам зрабіць такі магічны каляровы шопер уласнымі рукамі? Запрашаем вас на майстар-клас па роспісу шопера, на якім вы створыце непаўторны сусвет з выявамі традыцыйнай беларускай культуры (ці сваімі ўласнымі героямі, галоўнае – фантазія ды жаданне!). Пад кіраўніцтвам беларускай мастачкі Дар’і Сумаравай-Копач папрацуеце з фарбамі для тканіны, акрылавымі фарбамі, навучыцеся асновам роспісу і рэалізуеце свае творчыя ідэі на шоперах, якія будуць захапляць вас у паўсядзёным жыцці! Кошт удзелу – 200 zł. Працягласць майстар-класу – 2,5-3 гадзіны, мастацкая падрыхтоўка не патрэбная. Усе фарбы, шоперы, творчы абстаноўка, гарбатка і печыва будуць чакаць вас на мейсцы :) Запісвайцеся праз @nastamramor ці спасылку https://buy.stripe.com/5kA17U31Teoj4BacNg Да сустрэчы 🕊️