Шопер з маляванкай. Майстар-клас 🎨
Дар’я Сумарава-Копач
16 лістапада • 12.00 - 15.00
Ці хацелі б вы мець шопер, на якім жыве казачны сусвет з ільвамі і тыграмі, як на дыванах Алены Кіш, ці фантастычны касмічны сюжэт, як у працах Язэпа Драздовіча? А што калі мы прапануем вам зрабіць такі магічны каляровы шопер уласнымі рукамі?
Запрашаем вас на майстар-клас па роспісу шопера, на якім вы створыце непаўторны сусвет з выявамі традыцыйнай беларускай культуры (ці сваімі ўласнымі героямі, галоўнае – фантазія ды жаданне!). Пад кіраўніцтвам беларускай мастачкі Дар’і Сумаравай-Копач папрацуеце з фарбамі для тканіны, акрылавымі фарбамі, навучыцеся асновам роспісу і рэалізуеце свае творчыя ідэі на шоперах, якія будуць захапляць вас у паўсядзёным жыцці!
Кошт удзелу – 200 zł.
Працягласць майстар-класу – 2,5-3 гадзіны, мастацкая падрыхтоўка не патрэбная. Усе фарбы, шоперы, творчы абстаноўка, гарбатка і печыва будуць чакаць вас на мейсцы :)
Запісвайцеся праз @nastamramor ці спасылку https://buy.stripe.com/5kA17U31Teoj4BacNg
Да сустрэчы 🕊️
15 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з MIT space (3 лістапада 2024)
