Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

5 сьнежня 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Дом (2 сьнежня 2024)

💫Каляды для рэпрэсаваных сем'яў у Беларускім Доме!

Беларускі Дом шчыра запрашае палітычна рэпрэсаваныя сем'і з дзеткамі на штогадовае Каляднае свята - 23 снежня а 18:30. Мы імкнемся стварыць для дзетак і іх бацькоў атмасферу цуду, сямейнага цяпла і сапраўднага каляднага настрою. На Каляды Беларускі Дом становіцца домам для тых, хто гэтага сапраўды патрабуе.

❄️У праграме свята:
- запальванне каляднай ялінкі
- калядныя спевы ад Хору вольных беларусаў «Гук цішы»
- раздача падарункаў для самых маленькіх
- cалодкія пачастункі і нефармальнае адзначэнне свята


🎁Кожны ўдзельнік свята атрымае порцыю святла, радасці і незабыўных эмоцый. Не прапусціце шанец зрабіць гэтае Каляды асаблівым для вашай сям’і, запаўняйце анкету як мага хутчэй!

❗️Увага! Заяўкі прымаюцца толькі да канца дня 15 снежня!

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom
Каляды для рэпрэсаваных сем'яў у Беларускім Доме! · Дзеткі ў Польшчы