Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

23 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку (20 лістапада 2024)

Запрашаем на творчыя сустрэчы з беларускай пісьменніцай і мастачкай Эльгай Паповай.

⭐️26.11⭐️
18.30 — Сустрэча для дзетак 6+ і іх бацькоў
⭐️27.11⭐️
18.30 — Чытанкі для дарослых 14+

Ці хацелі б вы пацешыць сваё ўнутранае дзіця?
Пяшчотнае, кранальнае, адчувальнае, яно загнана “дарослым” жыццём у самую глыб і пакінутае без увагі. А што, калі праз цёплыя казкі і карціны можна знайсці з ім кантакт, даць любоў сабе “маленькаму"?

Эльга аўтарка кніг “Мора ў горадзе ці “з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!”, і інш.; ілюстравала кнігі бел аўтараў.

Негледзячы на тое, што Эльга лічыцца дзіцячай пісьменніцай, шмат яе твораў для дарослых. Яна раскрывае звыклы побыт з казачнага боку, вяртае нас ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Псіхолагі прызнаюць яе казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюць у сваёй працы з людзьмі, якім не стае рэсурсу.

На сустрэчы Эльга прачытае свае казкі, распавядзе гісторыі звязаныя з іх стварэннем, прыадкрые таямніцы сваёй працы.

📍Хаб Новая Зямля (ul.Wyszyńskiego 6A)