14 лістапада 2024 · Афіша
Архіў групы
Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.
14 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з Беларусы Труймяста. Інфарматар
Панядзелак дзень цяжкі?
А што, калі разбавіць яго казкамі? 😜 Так-так, паважаныя дарослыя! 🧔♂️👱 Казкамі! 📕 Для вас! А дакладней, для вашага ўнутранага дзіцяці ✨ Пяшчотнае, кранальнае, адчувальнае, часам яно загнана “дарослым” жыццём у самую глыб і пакінутае без увагі. А што, калі праз цёплыя казкі і карціны можна знайсці з ім кантакт, даць любоў сабе маленькаму? 18-га лістапада а 19-й гадзіне адбудзецца сустрэча з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай. Эльга аўтарка чатырох кніг (апошняя выйшла сёлета - “Мора ў горадзе ці “з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!”). Яна праілюстравала 11 кніг, у тым ліку казкі Маляваныча. Негледзячы на тое, што Эльга лічацца дзіцячай пісьменніцай, шматлікія яе творы адрасаваныя і дарослым. Яны вяртаюць слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Не дарма псіхолагі прызнаюць яе казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюць у працы з людзьмі, якім не стае рэсурсу. На сустрэчы пісьменніца прачытае свае казкі, раскажа цікавыя гісторыі, звязаныя з іх стварэннем, і прыадкрые таямніцы сваёй творчасці. Запіс - по спасылцы https://forms.gle/N1MnX4scxknYBbGaA , кошт - данат 🙌 📅 18.11. Sopot, ul. Malczewskiego 21
14 лістапада 2024 · Афіша
#Уроцлаў
14 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з Эмілія
Лістапад мае свае неспадзяванкі;)
23.11 мы запрашаем на "Мова Нанова ДЗЕТКАМ" Будзе цікавая моўная частка і актыўнасці для дзеткаў, а пасля - выступ і майстар-клас па маляванні з чароўнай госцяй! Эльга ПАПОВА - беларуская мастачка і пісьменніца, творчасць якой напоўнена цеплынёй, дабрынёй і любоўю да жыцця. З ілюстрацыямі Эльгі выдадзена адзінаццаць кніг (у тым ліку казкі Маляваныча) і чатыры кнігі яе ўласнага аўтарства. Усе дзеткі напрыканцы сустрэчы атрымаюць салодкія пачастункі 🫶🏼 Будзе пазнавальна, творча і цікава;) Уваход вольны! Абавязковая рэгістрацыя💜 📍Szewska, 49 (3 паверх) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego 17:00 https://docs.google.com/forms/d/1v8VSHDsixig3AYLFKDUDm5lZQ9Ss92dAmkzR3OCHNWA/edit
3 лістапада 2024 · Афіша
#Уроцлаў
3 лістапада 2024 · Афіша · Пераслана з Суполка Беларусы Уроцлава
🌟 Табе ад 14 да 18 гадоў? Ты жывеш ва Уроцлаве? Хочаш развіць свае лідарскія навыкі, навучыцца кіраваць канфліктамі і стрэсам, даведацца больш пра сваё ментальнае здароўе і асабістыя межы?
Тады мы запрашаем цябе разам зрабіць крок наперад, каб ты і твае ідэі ўжо хутка пачалі мяняць свет вакол! У межах праекта Take a Boost 🚀 ты зможаш папрацаваць з экспертамі_камі і ментарамі_камі, паўдзельнічаць у трэнінгах, атрымаць падтрымку, як у асабістым, так і прафесійным развіцці. 📄Падрабязная праграма ⏰️Афлайн праграма пройдзе з лістапада 2024 па ліпень 2025 ⏰️Дэдлайн падачы заявак - серада, 6 лістапада, 23:59 Надыйшоў час знайсці каманду, прыдумаць і рэалізаваць любую сваю ідэю ці ініцыятыву💡 ❓Калі ў цябе засталіся пытанні, ты можаш задаць іх арганізатарам, а каб быць у курсе навін і ўсіх падзей - далучайся ў групу тг. Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны. Праект фінансуецца Youth Department of the Council of Europe і рэалізуецца пры падтрымцы Суполкі беларусаў Уроцлава.
19 кастрычніка 2024 · Афіша
#Уроцлаў
19 кастрычніка 2024 · Афіша · Пераслана з Інфапункт Беларусы Уроцлава
Пуговицы
20.10.2024 НЯДЗЕЛЯ 13:00 📍 Centrum na Przedmieściu ul. Prądzyńskiego 39A Sala formalna Інтэрактыўныя забавы для дзяцей і дарослых ад каманды "Пуговицы" Ці хочаце пабачыць разам спяваючых дзяцей, танцуючых бацькоў, лётаючых чатырохногіх родных і шмат выдатных глупстваў? Запрашаем на забавы ў фестывальную нядзелю! На кожным іх выступленні ёсць песенькі-ліпучкі і рознакаляровыя падушкі, цукеркавы дождж і мільён мыльных бурбалак, а яшчэ - самыя вясёлыя абдымашкі і настрой, перагорнуты дагары нагамі! 🕓 20 кастрычніка, нядзеля, 13:00 🧭 Centrum na Przedmieściu ul. Prądzyńskiego 39A Sala formalna 👱♂️👨🦰Дзеці, бярыце з сабой бацькоў😉 Весела будзе ўсім :) 🚩 Фестываль Беларускай Незалежнай культуры 🗓 16 - 20 кастрычніка 2024 📍 Wrocław #разамдалей
19 кастрычніка 2024 · Афіша
https://www.instagram.com/p/DBQuaymI5Nn/?igsh=MWozbzd3b250OGNtNA==
#Уроцлаў
3 кастрычніка 2024 · Афіша
Кніжны клуб беларускай мовы для дзяцей і падлеткаў
⏰Пятніца, 15 кастрычніка, а 16:30 📍DBP, Rynek 58, 3 паверх, аўд. 31 https://www.wbp.wroc.pl/wbp/pl/kalendarz-dla-czytelnikow-2/icalrepeat.detail/2024/10/15/6835/-/dkk-ksiazki-bialoruskiej-chabry #Уроцлаў
27 верасьня 2024 · Афіша
#Уроцлаў
27 верасьня 2024 · Афіша · Пераслана з 🤍 Fundacja ♥️ Spadczyna 🤍 Białorusi
Пагроза павадка мінула, а, значыцца, мы нарэшце можам прапанаваць вам Афішу ад моладзевага клуба развіцця і культуры SPADČYNA!
⚡️Ужо ў гэтую нядзелю, 29 верасня, запрашаем УСІХ спадчынаўцаў на першыя заняткі ў гэтым сезоне⚡️ Вас чакае: 👩🎨 майстар-клас па маляванню (11:00 - 12:00) 🧩 беларускамоўны Квіз 🎲 Уордлі і Гарады 🎼 музычныя паўзы Пагутарым, што і ў каго здарылася новага і цікавага пад час вакацый. Пазнаёмімся з новенькімі і ўзгадаем старэнькіх. ❗️Увага❗️ Месца правядзення: ul. Kościuszki, 35a (сядзіба арганізацыі KOD, першы паверх). Пачатак і канец заняткаў: 11:00 - 15/16:00 Для тых, хто раней прыходзіў толькі па суботах, дадаем фотаздымкі, як да нас трапіць. 🤗 Чакаем усіх з нецярпеннем.
20 верасьня 2024 · Афіша
#Беласток
20 верасьня 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
Беласток
13+ "Падлеткавы Клуб" АБФ запрашае моладзь на лекцыю па скразных каштоўнасцях. Экалогія, гендарнай роўнасць, правы чалавека і інклюзіўнасць — што гэта і як гэтым карыстацца ў сваім жыцці? Субота 21.09.2024 15:00 Беларускі хаб "Новая Зямля" рэгістрацыя
20 верасьня 2024 · Афіша
#Беласток
20 верасьня 2024 · Афіша · Пераслана з Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
Сябры! Запрашаем вас на мерапрыемства для ўдзельнікаў і ўдзельніц 6 -16 гадоў і іх бацькоў!
📅 13:00 , 21 верасня (субота) 📍 Хаб “Новая Зямля” (ul.Wyszyńskiego 6A, Białystok) https://maps.app.goo.gl/Zkr91GuR8F7mFnwP6 ✨ Аповед пра праграму "Дзеці дзецям": даведаемся, што гэта за ініцыятыва, для каго яна створана і як працуе. 🎬 Паказ 5 займальных анімацыйных фільмікаў па гісторыі Беларусі, створаных юнымі мультыплікатарамі. 🎉 Паміж серыямі – вясёлыя гульні і цікавыя віктарыны для ўсіх удзельнікаў. 🎨 Майстар-клас па стварэнні мультфільмаў: кожны і кожная зможа паспрабаваць сябе ў ролі аніматара! 🎁 Падвядзенне вынікаў, розыгрыш падарункаў (падарункі атрымае кожны) 💻 Калі ёсць свой кампутар, бярыце з сабой. ❗️Запіс абавязковы, колькасць месцаў абмежаваная. telegram @ladybird567
17 верасьня 2024 · Афіша
Файна🥰 Кідайце абвестку й сюды адразу)
29 жніўня 2024 · Афіша · Пераслана з Кнігаўка кнігарня
31 жніўня (субота) а 17-й запрашаем вас развітацца з летам у кампаніі пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты і яе літаратурнага героя — ката Шпрота.
Сёлета ў нашым выдавецтве выйшла трэцяя кніга прыгод гэтага мінскага ката — "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік". На сустрэчы Ганна раскажа пра тое, як нарадзіўся кот Шпрот і як яна прыдумвала пра яго гісторыі. Таксама пакажа "пасхалачкі", схаваныя ў ілюстрацыях яе кніг, зробленых Ліліяй Давыдоўскай. Таксама дзетак чакаюць цікавыя гульні, а яшчэ вы можаце падрыхтаваць для Ганны пытанні, на якія яна з задавальненнем адкажа. А яшчэ пачытае фрагменты з кніг. Усіх наведвальнікаў мерапрыемства чакае спецыяльная цана на кнігі пра ката Шпрота: камплект з трох кніг — 120 зл, кожная кніга асобна — 45 зл. 📍 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4) 📅 31.08.2024, 17.00