Панядзелак дзень цяжкі?
А што, калі разбавіць яго казкамі? 😜
Так-так, паважаныя дарослыя! 🧔♂️👱
Казкамі! 📕
Для вас!
А дакладней, для вашага ўнутранага дзіцяці ✨
Пяшчотнае, кранальнае, адчувальнае, часам яно загнана “дарослым” жыццём у самую глыб і пакінутае без увагі. А што, калі праз цёплыя казкі і карціны можна знайсці з ім кантакт, даць любоў сабе маленькаму?
18-га лістапада а 19-й гадзіне адбудзецца сустрэча з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай.
Эльга аўтарка чатырох кніг (апошняя выйшла сёлета - “Мора ў горадзе ці “з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!”). Яна праілюстравала 11 кніг, у тым ліку казкі Маляваныча.
Негледзячы на тое, што Эльга лічацца дзіцячай пісьменніцай, шматлікія яе творы адрасаваныя і дарослым. Яны вяртаюць слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Не дарма псіхолагі прызнаюць яе казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюць у працы з людзьмі, якім не стае рэсурсу.
На сустрэчы пісьменніца прачытае свае казкі, раскажа цікавыя гісторыі, звязаныя з іх стварэннем, і прыадкрые таямніцы сваёй творчасці.
Запіс - по спасылцы https://forms.gle/N1MnX4scxknYBbGaA , кошт - данат 🙌
📅 18.11. Sopot, ul. Malczewskiego 21
Афіша14 лістапада 2024· Пераслана з Беларусы Труймяста. Інфарматар (14 лістапада 2024)
