Дзеткіў Польшчы

Афіша3 лістапада 2024· Пераслана з Суполка Беларусы Уроцлава (2 лістапада 2024)

🌟 Табе ад 14 да 18 гадоў? Ты жывеш ва Уроцлаве? Хочаш развіць свае лідарскія навыкі, навучыцца кіраваць канфліктамі і стрэсам, даведацца больш пра сваё ментальнае здароўе і асабістыя межы?

Тады мы запрашаем цябе разам зрабіць крок наперад, каб ты і твае ідэі ўжо хутка пачалі мяняць свет вакол!

У межах праекта Take a Boost 🚀 ты зможаш папрацаваць з экспертамі_камі і ментарамі_камі, паўдзельнічаць у трэнінгах, атрымаць падтрымку, як у асабістым, так і прафесійным развіцці.

📄Падрабязная праграма

⏰️Афлайн праграма пройдзе з лістапада 2024 па ліпень 2025
⏰️Дэдлайн падачы заявак - серада, 6 лістапада, 23:59

Надыйшоў час знайсці каманду, прыдумаць і рэалізаваць любую сваю ідэю ці ініцыятыву💡

❓Калі ў цябе засталіся пытанні, ты можаш задаць іх арганізатарам, а каб быць у курсе навін і ўсіх падзей - далучайся ў групу тг.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны. Праект фінансуецца Youth Department of the Council of Europe і рэалізуецца пры падтрымцы Суполкі беларусаў Уроцлава.
Табе ад 14 да 18 гадоў? Ты жывеш ва Уроцлаве? Хочаш развіць свае лідарскія навык · Дзеткі ў Польшчы