31 жніўня (субота) а 17-й запрашаем вас развітацца з летам у кампаніі пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты і яе літаратурнага героя — ката Шпрота.
Сёлета ў нашым выдавецтве выйшла трэцяя кніга прыгод гэтага мінскага ката — "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік".
На сустрэчы Ганна раскажа пра тое, як нарадзіўся кот Шпрот і як яна прыдумвала пра яго гісторыі. Таксама пакажа "пасхалачкі", схаваныя ў ілюстрацыях яе кніг, зробленых Ліліяй Давыдоўскай.
Таксама дзетак чакаюць цікавыя гульні, а яшчэ вы можаце падрыхтаваць для Ганны пытанні, на якія яна з задавальненнем адкажа. А яшчэ пачытае фрагменты з кніг.
Усіх наведвальнікаў мерапрыемства чакае спецыяльная цана на кнігі пра ката Шпрота: камплект з трох кніг — 120 зл, кожная кніга асобна — 45 зл.
📍 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4)
📅 31.08.2024, 17.00
Афіша29 жніўня 2024· Пераслана з Кнігаўка кнігарня (28 жніўня 2024)
