23 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
Архіў групы
Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.
22 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
🎹 Набор у клас фартэпіяна Юліі Мышкевіч
Запрашаем дзяцей і дарослых на індывідуальныя заняткі па фартэпіяна ў школу Равенскага. Юлія Мышкевіч скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Асобная ўвага ў працы Юліі — музычнае развіццё дзяцей. Яна праходзіла курсы па методыцы Orff-Schulwerk, музычным развіцці дзяцей, музычнай педагогіцы і імправізацыі, а таксама працуе з дзецьмі дашкольнага і школьнага ўзросту. На занятках з Юліяй вучні знаёмяцца з фартэпіяна, развіваюць музычны слых і пачуццё рытму, вучацца разумець музыку і ўпэўнена працаваць з інструментам. А галоўнае — паступова знаходзяць уласны спосаб сябраваць з інструментам. 🤍 🎶 Запіс на заняткі для дзяцей і дарослых ужо адкрыты! Пішыце слова “ФАРТЭПІЯНА” і мы дашлем падрабязную інфармацыю і падбяром зручны для вас час 🤍
22 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
#Варшава #музыка
19 верасьня 2026 · Кніжкі
ДЗЕ ПАЧЫТАЦЬ беларускамоўныя кніжкі й часопісы анляйн (e-book, pdf)?
👉Кнігі онлайн (pdf) - тут тое шчэ багацьце (і даволі новыя кніжкі, і слоўнікі, і падручнікі, і мастацкая літаратура, і багата разнастайнага — трэба вывучаць) 👉Беларуская палічка 👉Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat 👉Коміксы па-беларуску Comicsby (скарбніца!). Сачыць за навінамі можна ў тг 👉Навукова-папулярны часопіс “Pamyłka” 👉Некаторыя e-books можна купіць у выдаўцоў Gutenberg Publisher, Knihauka, Koska books 👉Электронныя выданьні ARCHE (кнігі й часопісы) 👉Асобныя пераклады Ігара Кулікова
18 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
#Кракаў #маляваньне
Для дзяцей ад 10 гадоў і дарослых. Форма для запісу https://www.instagram.com/p/DdZWIqeCF1V/?img_index=6&stkn=MTQxMXBkNjJhcDRueA==
17 верасьня 2026 · Кніжкі
1 фота
17 верасьня 2026 · Кніжкі
Я такі сабе дарадца ў гэтым пытаньні😁
Дачцэ 4, але й меншым і большым можа зайсьці. Тэксту на старонках зусім нямнога
17 верасьня 2026 · Кніжкі
Хачу падзяліцца водгукам на навінку ад Gutenberg Publisher.
“Ліс&сын хвастары” — вельмі мілая гісторыя пра тое, як ісьці за сваімі ідэямі, нават калі цябе не падтрымліваюць; як усё ж атрымаць падтрымку сям’і, калі твая ідэя спрацавала; пра трансфармацыю сямейнай справы:) А яшчэ ў кніжцы вельмі мілыя ілюстрыцыі й перакладзена кожная драбнютка: варта чытаць кожны малюначак, бо ён дадае гісторыі новых сэнсаў. Таксама можна ў пэўным сэньсе скарыстаць як віммэльбух! Дачцэ дужа спадабалася, то рэкамэндую да прачытаньня📚
16 верасьня 2026 · Афіша · Пераслана з Vasil Dranko-Maisiuk
Запрашаю ў гэтую суботу на наш з Аленай Баяравай інтэрактыўны спектакль для дзяцей і дарослых "Чароўны тэатр Ларысы Геніюш", створаны паводле вершаў пясняркі з вялікай колькасцю гульняў, жартаў, вострасюжэтных паваротаў, дзе кожны можа адчуць сябе акторам.
16 верасьня 2026 · Афіша
#Варшава
15 верасьня 2026 · Афіша
#Труймяста #Гданьск #Сопат #Гдыня
Прагляд мульціка “Рапуцэль” 18.09 Mara Hub, пачатак 19.00
15 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
🎤 Запрашаем на вакальныя заняткі з Наталляй Эйсмант!
Наталля выкладае вакал з 2003 года. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (вакальна-харавы факультэт) і мае вялікі досвед працы з дзецьмі і дарослымі. Не мае значэння, ці вы толькі пачынаеце знаёмства з вакалам, ці ўжо спявалі раней, настаўнік дапаможа знайсці свой тэмп і напрамак 🤗 🎶 Запіс на індывідуальныя заняткі для дзяцей і дарослых ужо адкрыты! Хочаце паспрабаваць? Напішыце слова “ВАКАЛ” — і мы падзелімся падрабязнай інфармацыяй і дапаможам падабраць зручны час.
15 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
#Варшава #сьпевы
14 верасьня 2026 · Садкі й школы
Напісала асабіста👌
13 верасьня 2026 · Садкі й школы · Пераслана з Вікторыя
Спадарства, шукаю зацікаўленых. Як ёсць пытанні, то пішыце мне ў асабістыя або ў direct інстаграма, указанага ў абвестцы (гэта мой акаўнт).
Буду ўдзячная за распаўсюд ☀️
13 верасьня 2026 · Кніжкі · Пераслана з bellitinfo
😍 Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі.
У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Падрабязней 👈
13 верасьня 2026 · Кніжкі
1 фота
12 верасьня 2026 · Агульнае · Пераслана з Мышка
🦉 ЛЕКЦЫЯ ПРА СОЎ З АРНІТОЛАГАМ ДЗЯНІСАМ КІЦЕЛЕМ
Совы — мабыць, самыя таямнічыя і міфічныя птушкі, але заўважыць іх у прыродзе — гэта цэлае мастацтва. Запрашаем на вельмі цёплую і карысную лекцыю з вядомым арнітолагам Дзянісам Кіцелем. Што абмяркуем на лекцыі: 👉 Чым харчуюцца совы і як яны палююць (паверце, там шмат цікавага). 👉 Як іх знайсці і вывучаць? Парады для тых, хто хоча заўважаць больш падчас прагулак на прыродзе. 👉 Птушыная майстэрня: як правільна зрабіць і павесіць дамкі, каб совы захацелі там пасяліцца. 📅 Субота, 19 верасня ў 16:00 па Тбілісі (15:00 па Вільнюсу) 📍Анлайн у Zoom 🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя: https://forms.gle/PgFh5awFPABxmsU46