Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

17 верасьня 2026 · Кніжкі

Хачу падзяліцца водгукам на навінку ад Gutenberg Publisher.

“Ліс&сын хвастары” — вельмі мілая гісторыя пра тое, як ісьці за сваімі ідэямі, нават калі цябе не падтрымліваюць; як усё ж атрымаць падтрымку сям’і, калі твая ідэя спрацавала; пра трансфармацыю сямейнай справы:) А яшчэ ў кніжцы вельмі мілыя ілюстрыцыі й перакладзена кожная драбнютка: варта чытаць кожны малюначак, бо ён дадае гісторыі новых сэнсаў. Таксама можна ў пэўным сэньсе скарыстаць як віммэльбух! Дачцэ дужа спадабалася, то рэкамэндую да прачытаньня📚