Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

22 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага (22 верасьня 2026)

🎹 Набор у клас фартэпіяна Юліі Мышкевіч

Запрашаем дзяцей і дарослых на індывідуальныя заняткі па фартэпіяна ў школу Равенскага.

Юлія Мышкевіч скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.
Асобная ўвага ў працы Юліі — музычнае развіццё дзяцей. Яна праходзіла курсы па методыцы Orff-Schulwerk, музычным развіцці дзяцей, музычнай педагогіцы і імправізацыі, а таксама працуе з дзецьмі дашкольнага і школьнага ўзросту.
На занятках з Юліяй вучні знаёмяцца з фартэпіяна, развіваюць музычны слых і пачуццё рытму, вучацца разумець музыку і ўпэўнена працаваць з інструментам. А галоўнае — паступова знаходзяць уласны спосаб сябраваць з інструментам. 🤍

🎶 Запіс на заняткі для дзяцей і дарослых ужо адкрыты!
Пішыце слова “ФАРТЭПІЯНА” і мы дашлем падрабязную інфармацыю і падбяром зручны для вас час 🤍