Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

30 красавіка 2024 · Кніжкі · Пераслана з Alesia

У траўні кампанія "Дзікая прырода" выдае тры размалёўкі пра птушак.

Птушкі ля кармушкі, на вадзе і драпежнікі. Унутры - аўтарскія малюнкі Кацярыны Марціновіч і цікавыя факты пра птушак ад арнітолага Аляксандра Вінчэўскага і птушкара Сяргея Рэзава. Малюнкі правераны арнітолагам і адпавядаюць таму, як птушка выглядае ў сапраўднасці. На жаль, зараз шмат няякасных выданняў, дзе тупа капіююць замежныя выданні, няправільна падпісваюць назвы птушак, малююць іх з памылкамі. Размалёўкі на рускай і беларускай мовах. Узрост любы, дарослым таксама будзе цікава, хто, напрыклад, мандалы любіць) Першы наклад будзе спробны, невялікі, таму каб не прапусціць выхад кнігі, падпісвайцеся на @wildlifebelarus Будуць зніжкі для ўдзельнікаў Дзікага клуба. Паглядзіце, можа вам цікава будзе далучыцца. Увесь прыбытак ад клуба і размалёвак ідзе на ахову прыроды Беларусі.

24 красавіка 2024 · Кніжкі · Пераслана з Deleted Account

Вы прасілі, і мы зрабілі!😉😎

Некаторыя з вас у форме апытання, якую мы запускалі раней, адзначалі, што хацелі б пабачыць дадатковыя заняткі для дзяцей ці заданні, напрыклад, у выглядзе часопіса. Друкаваць паўнавартаснае выданне няма ні магчымасцей, ні сродкаў. Але мы жывем у час інфармацыйных тэхналогій, то... Вітайце! 🏡🐝"Удома" і "Пчолка" – самвыдатныя анлайн часопісы. Вы можаце іх спампаваць і раздрукаваць ці спампаваць і прачытаць на планшэце (фармат PDF). 🐝"Пчолка" – часопіс для дзяцей 3-5 год. 🏡"Удома" – для дзяцей 6-9 год. Тут вы знойдзеце: 👉 Займашкі 👉 Размалёўкі 👉 English 👉 Заданні на логіку 👉 Захапляльныя гісторыі на пачытаць 👉 Самыя розныя цікавосткі і цікавінкі. Мяркуецца, прысвячаць кожны нумар пэўнай тэме. Так, першыя выпускі прысвечаныя тэме "Пра мяне". Удома хораша!🏡 Працуйце, пчолкі!🐝 Спампаваць нумары тут: Удома: https://drive.google.com/file/d/1-3y91BNqSJzI5mp1licC62axqZ3jOABH/view?usp=drivesdk Пчолка: https://drive.google.com/file/d/1-BM_73azpphVUJexJdf-je4AOhffr75J/view?usp=drivesdk Падпісвайцеся на інстаграм: @udoma.mag

13 студзеня 2024 · Кніжкі

У гэтай тэме кніжкі можна абмяркоўваць, можна мяняцца/прадаваць (кніжкі па-беларуску; усе іншыя ў Кругавароце рэчаў можна прадаваць/мяняць/аддаваць).

На якіх умовах дзяліцца цалкам можна вырашыць прыватна🙌 Таксама можаце ўзяць удзел у "Мне не жалко", разьмясьціўны там свае кнігі. Магчыма, хтосьці захоча іх пачытаць у вашым горадзе❤️

6 студзеня 2024 · Кніжкі

Файна!

Калі хто дойдзе да мясцовых бібліятэк, падзяліцеся ўражаньнямі, калі ласка)

6 студзеня 2024 · Кніжкі · Пераслана з Vitold

Рыхтуецца другі нумар "Палосачкі па-беларуску":

28 старонак на якаснай паперы, цікавосткі, нататкі з гісторыі, вандроўкі, конкурсы. ДЛЯ КАГО: сем'і з дзецьмі ад 6 да 12 гадоў. ДАТА ДРУКУ: люты 2024 На жаль, зараз з 1000 планаваных асобнікаў заказалі толькі 176. ✳️Можна падпісаць сваіх дзяцей, суседзяў, выпісаць на бібліятэку сваей школы, падарыць знаемым, замовіць ПДФ... Падтрымка культурнай падзеі -- гэта амаль адзінае, што застаецца, каб нешта рабіць для захавання беларускай ідэнтычнасці. ✅ Заказаць можна тут: https://polosochka.by/product-category/chasopis-2/