Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

24 красавіка 2024 · Кніжкі · Пераслана з Deleted Account (22 красавіка 2024)

Вы прасілі, і мы зрабілі!😉😎

Некаторыя з вас у форме апытання, якую мы запускалі раней, адзначалі, што хацелі б пабачыць дадатковыя заняткі для дзяцей ці заданні, напрыклад, у выглядзе часопіса.

Друкаваць паўнавартаснае выданне няма ні магчымасцей, ні сродкаў. Але мы жывем у час інфармацыйных тэхналогій, то...

Вітайце!

🏡🐝"Удома" і "Пчолка" – самвыдатныя анлайн часопісы.

Вы можаце іх спампаваць і раздрукаваць ці спампаваць і прачытаць на планшэце (фармат PDF).

🐝"Пчолка" – часопіс для дзяцей 3-5 год.
🏡"Удома" – для дзяцей 6-9 год.

Тут вы знойдзеце:
👉 Займашкі
👉 Размалёўкі
👉 English
👉 Заданні на логіку
👉 Захапляльныя гісторыі на пачытаць
👉 Самыя розныя цікавосткі і цікавінкі.

Мяркуецца, прысвячаць кожны нумар пэўнай тэме. Так, першыя выпускі прысвечаныя тэме "Пра мяне".

Удома хораша!🏡
Працуйце, пчолкі!🐝

Спампаваць нумары тут:
Удома: https://drive.google.com/file/d/1-3y91BNqSJzI5mp1licC62axqZ3jOABH/view?usp=drivesdk
Пчолка: https://drive.google.com/file/d/1-BM_73azpphVUJexJdf-je4AOhffr75J/view?usp=drivesdk

Падпісвайцеся на інстаграм: @udoma.mag