Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

30 красавіка 2024 · Кніжкі · Пераслана з Alesia (30 красавіка 2024)

У траўні кампанія "Дзікая прырода" выдае тры размалёўкі пра птушак.

Птушкі ля кармушкі, на вадзе і драпежнікі.

Унутры - аўтарскія малюнкі Кацярыны Марціновіч і цікавыя факты пра птушак ад арнітолага Аляксандра Вінчэўскага і птушкара Сяргея Рэзава.

Малюнкі правераны арнітолагам і адпавядаюць таму, як птушка выглядае ў сапраўднасці.

На жаль, зараз шмат няякасных выданняў, дзе тупа капіююць замежныя выданні, няправільна падпісваюць назвы птушак, малююць іх з памылкамі.

Размалёўкі на рускай і беларускай мовах.

Узрост любы, дарослым таксама будзе цікава, хто, напрыклад, мандалы любіць)

Першы наклад будзе спробны, невялікі, таму каб не прапусціць выхад кнігі, падпісвайцеся на @wildlifebelarus

Будуць зніжкі для ўдзельнікаў Дзікага клуба. Паглядзіце, можа вам цікава будзе далучыцца.

Увесь прыбытак ад клуба і размалёвак ідзе на ахову прыроды Беларусі.