19 сакавіка 2024 · Агульнае
Архіў групы
Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.
19 сакавіка 2024 · Агульнае
Удзельніца нашай суполкі падрыхтавала матэрыяла пра Гуканьне вясны й Вялікдзень.
❤️🌿🕊️
24 лютага 2024 · Агульнае · Пераслана з Беларускі садок у Варшаве "Я дома"
Шаноўнае спадарства!
У Польшчы ў перыяд з 15.02.2024 да 30.04.2024 падаюцца дэкларацыі аб падатках за 2023 год і 1.5% ад сваіх падаткаў вы можаце накіраваць на карысную справу! У тым ліку і на будаўніцтва якаснай беларускай адукацыі, такім чынам падтрымаць у тым ліку развіццё школы і садка “Як дома”. Гэта можна зрабіць праз партнёраў фундацыі – Fundacja Młodzi – Młodym ✔️ Як дакладна гэта зрабіць? Пры запаўненні PIT-37 напішыце наступнае: у пункце 147 — KRS 0000270261; у пункте 148 — сума 1,5% ад зазначанай сумы ў полі 138 дэкларацыі; у пункце 149 — BCE Możemy 19684. ✔️Дадатковая інфармацыя і як накіраваць 1.5% пры запаўненні іншых відаў дэкларацый глядзіце, калі ласка, па спасылцы Будзем удзячныя за падтрымку і распаўсюд дадзенай інфармацыі у сацыяльных сетках і мэсэнджэрах.
24 лютага 2024 · Агульнае
Аказваецца, на беларускую адукацыю таксама можна ахвяраваць 1,5% падаткаў😻
3 лютага 2024 · Агульнае
#Варшава
3 лютага 2024 · Агульнае · Пераслана з Школа Равенскага
ГІСТАРЫЧНЫ КЛУБ для ПАДЛЕТКАЎ у школе Равенскага
Хто мы? Кім былі нашыя продкі? Што значыць быць беларусам? Якіх герояў выгадавала нашая зямля? Якія цікавыя падзеі адбываліся на нашых землях у розныя гістарычныя эпохі? Чым мы можам ганарыцца і ўспаміны пра што могуць нараджаць у нашай сьвядомасьці смутак? На ўсе гэтыя пытанні можна будзе атрымаць адказы на паседжаньнях гістарычнага клубу аматараў сівой даўніны. Таксама ў праграме шматлікія гульні, разбор гістарычных апавяданьняў, круглыя сталы. 🔍 Заняткі праводзіць Сяржук Герасімовіч, былы настаўнік Ліцэя БДУ, выпускнік БДУ і магістарскай праграмы ЭГУ "Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Ўсходняй Эўропы", спецыяліст у галіне культурнай геаграфіі, даследчык комплексаў традыцыйнай культуры Беларусі, сябра Этнагістарычнага цэнтру "Явар", разам з экспедыцыямі якога і самастойна наведаў 90 са 118 раёнаў Беларусі, вандроўца, краязнаўца, эколаг. ⏰ Кожны аўторак а 18:30 Запіс па тэл. +48574419761 (Дар’я)
1 лютага 2024 · Агульнае · Пераслана з Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
✨ Падлеткавы клуб WYSPA запрашае хлопцаў і дзяўчат 13-17 гадоў на адкрыццё новага сезона сустрэч!
👉 Клуб заснаваны ў Варшаве ў снежні 2022 года. За гэты час было арганізавана больш за 60 сустрэч, выезд у кемпінг на Мазурах, экскурсіі і інтэграцыйныя сустрэчы з польскімі падлеткамі. WYSPA хоча, каб дзеці лепш адаптаваліся ў новай краіне, знаходзілі сабе сяброў, цікава і карысна праводзілі час. 📌 Колькасць месцаў на сустрэчы абмежавана, рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/p1Sqwf9wdJ1yGXdDA Уваход вольны! Кантакты: - Тэлеграм https://t.me/wolnawyspa - Instagram @wolnawyspa Убачымся! 📆 01 лютага (чацвер) 🕔 18:30 📍Dożynkowa 6A Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
1 лютага 2024 · Агульнае
#Варшава
30 студзеня 2024 · Агульнае
Той момант, калі сказала, што пазначаю горад🤣😵💫🙈
30 студзеня 2024 · Агульнае · Пераслана з Nani
Суседзі, можа, кагосьці зацікавіць ці будзе карысная гэтая інфармацыя.⬇️
З лютага на базе клуба "Волат" https://maps.app.goo.gl/j3NMrMdN79VDT6m78 адкрываецца ШАХМАТНАЯ ШКОЛА – для дзяцей і дарослых, аматараў, для якіх гульня ў шахматы гэта хобі і зарадка для мозгу, і дасведчаных гульцоў, накіраваных на дасягненне высокіх вынікаў і ўдзел у спаборніцтвах. Групы фарміруюцца не толькі па ўзросце, але і па ўзроўні кожнага навучэнца. Заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень, за выключэннем самай малодшай групы дзяцей 4–5 гадоў. Яны займаюцца адзін раз на тыдзень. Падрабязнасці пра расклад і кошты па тэлефоне +48733451982 альбо ў тэлеграме @belarusbr.
25 студзеня 2024 · Агульнае · Пераслана з IMHome Education
Запрашаем на заняткі маляваннем дзяцей ад 6 гадоў❗️
💚Будзем развіваць творчы падыход і ўласную стылістыку ў маляванні. Спрабаваць новыя тэхнікі і ўдасканальваць наяўныя навыкі. 💚Ствараць паўнавартасныя працы і кампазіцыі, выкарыстоўваць у маляванні дадатковыя матэрыялы для дэкарыравання Вывучаць форму, святло і цень, працаваць з натурай, вучыцца скетчынгу. 💚Імкнуцца да таго, каб кожнае дзіця змагло адчуць сябе мастаком і з задавальненнем прыходзіла да нас ізноў на заняткі. 🧑🎨Групы 6-8 чалавек. 🎨Працягласць - 1 гадзіна альбо 1.5 гадзіны ў залежнасці ад узроста. 📍Заняткі праходзяць офлайн па адрасе: ul. Królowej Marysieńki, 94 17.00 - 18.00 - група 6-9 гадоў 18.00 - 19.00 - група 9-12 гадоў 19.00 - 20.30 - група 12+ Дні тыдню яшчэ вызначаюцца. ❗️Запіс праз запаўненне формы https://forms.gle/VL8mK5n6bAKHgEyb8 альбо праз тэлеграм @spadar_zmiter
25 студзеня 2024 · Агульнае
#Варшава
24 студзеня 2024 · Агульнае
Ваў! Багацьце))
24 студзеня 2024 · Агульнае
Гэта ня спам, гэта ўсё карыснае))
24 студзеня 2024 · Агульнае
А чаго асабіста? Можа, для ўсіх? Я з радасьцю папоўню Даведнік)
24 студзеня 2024 · Агульнае
Я ведаю толькі пра тое, што пасьпела занесьці ў Даведнік
24 студзеня 2024 · Агульнае
А сярод бацькоў ёсьць запыт ці прапанова кагосьці знайсьці/штосьці арганізаваць?
24 студзеня 2024 · Агульнае
Але ў вас вельмі файная й актыўная супольнасьць. Але ўсё ж гэтага мала?
24 студзеня 2024 · Агульнае
У якім горадзе?
Пакуль што выглядае, што ў Варшаве багата гурткоў для дзяцей амаль любога ўзросту. У іншых гарадах, канешне, значна складаней😢