ГІСТАРЫЧНЫ КЛУБ для ПАДЛЕТКАЎ у школе Равенскага
Хто мы? Кім былі нашыя продкі? Што значыць быць беларусам? Якіх герояў выгадавала нашая зямля? Якія цікавыя падзеі адбываліся на нашых землях у розныя гістарычныя эпохі? Чым мы можам ганарыцца і ўспаміны пра што могуць нараджаць у нашай сьвядомасьці смутак? На ўсе гэтыя пытанні можна будзе атрымаць адказы на паседжаньнях гістарычнага клубу аматараў сівой даўніны. Таксама ў праграме шматлікія гульні, разбор гістарычных апавяданьняў, круглыя сталы.
🔍 Заняткі праводзіць Сяржук Герасімовіч, былы настаўнік Ліцэя БДУ, выпускнік БДУ і магістарскай праграмы ЭГУ "Параўнальная гісторыя краін Паўночна-Ўсходняй Эўропы", спецыяліст у галіне культурнай геаграфіі, даследчык комплексаў традыцыйнай культуры Беларусі, сябра Этнагістарычнага цэнтру "Явар", разам з экспедыцыямі якога і самастойна наведаў 90 са 118 раёнаў Беларусі, вандроўца, краязнаўца, эколаг.
⏰ Кожны аўторак а 18:30
Запіс па тэл. +48574419761 (Дар’я)
3 лютага 2024 · Агульнае · Пераслана з Школа Равенскага (3 лютага 2024)
