Суседзі, можа, кагосьці зацікавіць ці будзе карысная гэтая інфармацыя.⬇️
З лютага на базе клуба "Волат" https://maps.app.goo.gl/j3NMrMdN79VDT6m78 адкрываецца ШАХМАТНАЯ ШКОЛА – для дзяцей і дарослых, аматараў, для якіх гульня ў шахматы гэта хобі і зарадка для мозгу, і дасведчаных гульцоў, накіраваных на дасягненне высокіх вынікаў і ўдзел у спаборніцтвах.
Групы фарміруюцца не толькі па ўзросце, але і па ўзроўні кожнага навучэнца. Заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень, за выключэннем самай малодшай групы дзяцей 4–5 гадоў. Яны займаюцца адзін раз на тыдзень.
Падрабязнасці пра расклад і кошты па тэлефоне +48733451982 альбо ў тэлеграме @belarusbr.
30 студзеня 2024 · Агульнае · Пераслана з Nani (30 студзеня 2024)