Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

10 сакавіка 2024 · Няні

Раскажу пра наш досьвед пошуку няні ў #Варшава.

У Менску мы шукалі няню праз сайт наша няня, але больш праз знаёмых. Яшчэ там гэта выявілася задачкай з *зорачкай. Па выніку доўгатэрміновая кааперацыя ў нас склалася зь няняй праз сяброў.

У Варшаве, як вялікі аматар тэлеграму, я перш за ўсё шукала няню тут.

Першы раз шукалі няню ў канцы лета, тады я запосьціла падрабязную абвестку ў @polskaniania. Адгукнулася некалькі чалавек, прыватна з кожным абмеркавалі хто на што згодны. На ўсялякі выпадак я захавала сабе кантакты ўсіх. Тады мы вырашылі спраўляцца сваімі сіламі

Недзе праз 2 месяцы мы вырашылі, што няня нам усё ж трэба, і я пайшла тым жа гляхам. Зноў абвестка ў той жа суполцы - адгукнуліся іншыя няні, + напісала старым. З дзьвюма ў нас былі прыватныя сустрэчы і сумоўі, па выніку з адмой сталі супрацоўнічаць на сталай аснове.

У трэці раз квэст быў максімальная складанасці: 14 лютага, калі наша няня не магла застацца з дзіцём, ніхто са сваякоў таксама не мог, а ў нас былі квіткі на мерапрыемства. Я зноў закінула абвестку ў чат, але й дадаткова напісала ўсім захаваным кантактам нянь. Пісала таксама й у https://www.instagram.com/swiat_niani?igsh=NGNlcHU4MWZrbDV4, але тады нам не знаглі знайсьці няню.

Пазьней муж вырашыў праверыць іншыя опцыі і кідаў абвесткі ў чаты беларусаў Варшавы й некаторыя суполкі фб. Быў водгук, таму там таксама магчыма шукаць.

А які ў вас досьвед пошуку беларускамоўнай няні? 😊
Раскажу пра наш досьвед пошуку няні ў Варшава. · Дзеткі ў Польшчы