10 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
#Варшава
Музычныя заняткі для дзяцей 3-5 гадоў. Пятніца 17.30 Sonori Space https://www.instagram.com/sonori.space?stkn=MWcydW9sbGhoaWJmeg==
Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.
10 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
Музычныя заняткі для дзяцей 3-5 гадоў. Пятніца 17.30 Sonori Space https://www.instagram.com/sonori.space?stkn=MWcydW9sbGhoaWJmeg==
8 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
Запрашаем дзяцей 7–10 гадоў у малодшую групу хору «Мара» 🤍 Тут дзеці вучацца спяваць і чытаць ноты, развіваюць музычны слых і адкрываюць, як шмат можа музыка, калі гучыць некалькі галасоў. А яшчэ — шмат смеху, новых сяброў, рэпетыцый і канцэртаў✨ Спяваць у хоры — гэта крута! 💯 ‼️ Праслухоўванне ў хор адбудзецца 12 верасня (субота) 13:00-15:00 Пішыце “ХОР” і мы дашлем падрабязную інфармацыю альбо тэлефануйце +48574419761 (Дар’я)
8 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
8 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
Не проста падручнікі, аўтары і творы, якія трэба прачытаць, а гісторыі, якіх няма ў падручніках. Нечаканыя факты. Пытанні, на якія не заўсёды ёсць адзін правільны адказ. Фантазія, спрэчкі, уласныя версіі і жаданне даведацца: «А што было далей?» На занятках па беларускай літаратуры з Васілём Дранько-Майсюком дзеці менавіта так і сустракаюцца з літаратурай. Спадар Васіль расказвае так, што слухаць сапраўды цікава, а літаратура ператвараецца з прадмета ў прастору для ўяўлення, мыслення і адкрыццяў. Запрашаем дзяцей (ад 11 гадоў) на заняткі па беларускай літаратуры кожную пятніцу 18:30-20:15. Для запісу на занятак напішыце “ЛІТАРАТУРА” і мы дашлем усю неабходную інфармацыю. Далучайцеся! 🤍
8 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
7 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі
3 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
На занятках дзеці знаёмяцца з тэатрам праз гульню: вучацца чуць і адчуваць партнёра, працаваць з голасам і рухам, развіваць уяўленне, увагу і ўпэўненасць у сабе. І, вядома, шмат іграць і ствараць свае маленькія гісторыі ✨ Запрашаем дзетак: 🌱 5-6 гадоў кожную суботу, 12:00–12:45 🌿 6-7 гадоў кожную суботу, 13:00-14:00 🎬 8-10 гадоў серада 18:30–20:00 субота 14:00–15:30 Для дзяцей 6-10 гадоў адбудзецца праслухоўванне, дзе мы пазнаёмімся, крыху пагуляем і вызначым, якая група падыдзе дзіцяці лепш за ўсё❤️ 📅 12 верасня ў 13:00 📍 Rynek Starego Miasta 2 (Staromiejski Dom Kultury) Запісацца ў групы і на праслухоўванне можна па тэлефоне: +48 574 419 761 (Дар’я). Прыходзьце знаёміцца з тэатрам. Магчыма, менавіта тут пачнецца новая любімая гісторыя вашага дзіцяці✨
27 жніўня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
• ЛІТАРАТУРА Для тых, хто любіць гісторыі і кнігі, а таксама хоча навучыцца расказваць іх па-свойму. На заняткі па літаратуры можна далучыцца без праслухойвання. • ТЭАТР Групы для дзяцей 5-6 і 8-10 гадоў. • ХОР “МАРА” Для дзяцей і падлеткаў 7-17 гадоў. ‼️ 12 ВЕРАСНЯ, субота, з 13:00 да 15:00 па адрасе Rynek Starego Miasta, 2 (Staromiejski Dom Kultury) адбудзецца праслухоўванне ў тэатральныя групы і хор «Мара». Прыходзьце і паспрабуйце! Запісацца на праслухоўванне можна па тэлефоне +48 574 419 761 (Дар’я). Далучайцеся да школы Равенскага — тут заусёды ёсць месца для новай гісторыі, новага голасу і новай мары 🤍
9 жніўня 2026 · Гурткі і заняткі
* але мы не дайшлі яшчэ
9 жніўня 2026 · Гурткі і заняткі
Тэатральныя заняткі польскія на раёне. На бліжэйшы год думалі пра нейкія фізычныя заняткі, але пакуль без канкрэтыкі
9 жніўня 2026 · Гурткі і заняткі
Я пра такое па-беларуску ня чула, але можа хто падкажа. Мы б можа таксама далучыліся
13 ліпеня 2026 · Гурткі і заняткі
30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі
30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі
30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit
🗿"Шляхамі старажытных цывілізацый" і "Па дарогах і завулках новага часу"👑 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 2 разы на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍♂️🙍🏻🙍🏼♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩
30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit
🧲"Закон і парадак у фізічных з'явах" і "Працэсы і пераўтварэнні ў фізічным свеце" ⚡️ 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 2 разы на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍♂️🙍🏻🙍🏼♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩
30 чэрвеня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Kit
Запрашаем дзяцей 10-14 гадоў на займальны курс, дзе: 🔹Разгледзім 16 тэм пра космас і народы свету, пра вымерлых жывёл і старажытныя кантыненты, пра дзяржавы і глабальныя праблемы чалавецтва 🌏🦣 🔸Практыкуем родную мову праз інтэрактыўныя заданні і дыялогі 🗣📚 🔹Выкарыстоўваем анімацыйныя прэзентацыі для лепшага разумення матэрыялу 🎨📽 🔸Удзельнічаем у тэматычных віктарынах і развіваем навыкі праз праектную дзейнасць 🏆🧩 Заняткі анлайн — 1 раз на тыдзень па 45 хвілін. Увага: курсы платныя. Кошт за курс 400 зл. (25 зл. за занятак) Калі зацікавіліся, то напішыце, калі ласка, ніжэй імя і ўзрост дзіцяці, і ў якія дні і гадзіны па вашым гадзінным поясе вам было б зручней наведваць заняткі. Расклад будзем вырашаць разам! 🙍♂️🙍🏻🙍🏼♀️ Па падрабязнасці звяртайцеся ў асабістыя паведамленні! 📩