📚 А што, калі мы скажам, што літаратура — гэта больш, чым школьны прадмет?
Не проста падручнікі, аўтары і творы, якія трэба прачытаць, а гісторыі, якіх няма ў падручніках. Нечаканыя факты. Пытанні, на якія не заўсёды ёсць адзін правільны адказ. Фантазія, спрэчкі, уласныя версіі і жаданне даведацца: «А што было далей?»
На занятках па беларускай літаратуры з Васілём Дранько-Майсюком дзеці менавіта так і сустракаюцца з літаратурай. Спадар Васіль расказвае так, што слухаць сапраўды цікава, а літаратура ператвараецца з прадмета ў прастору для ўяўлення, мыслення і адкрыццяў.
Запрашаем дзяцей (ад 11 гадоў) на заняткі па беларускай літаратуры кожную пятніцу 18:30-20:15.
Для запісу на занятак напішыце “ЛІТАРАТУРА” і мы дашлем усю неабходную інфармацыю.
Далучайцеся! 🤍
8 верасьня 2026 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага (7 верасьня 2026)
