Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

11 жніўня 2026 · Кніжкі · Пераслана з Янушкевіч выдавецтва

Наша выдавецтва адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў, якія не маюць патрэбы ў асаблівым прадстаўленні:

📚 Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і Ордэн Фенікса" (пераклад Алены Пятровіч) 📚 Дж. Р. Р. Толкін "Хобіт" (пераклад Ігара Кулікова) 📚 А. Сапкоўскі "Вядзьмар. Вежа ластаўкі" (пераклад Кацярыны Маціеўскай) 📚 Дж. К. Роўлінг "Каляднае парася" (пераклад Алены Пятровіч) Наша выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі, на чарзе — наступны крок, а менавіта аплата за прадастаўленне ліцэнзій на беларускія выданні. На гэта ў нас ёсць бліжэйшыя тры тыдні. На жаль, абаротных сродкаў выдавецтва цяпер не хапае на такія амбітныя праекты. Тры кнігі плануецца выдаць у 2026 годзе, "Вядзьмар" — у 2027 годзе. Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку. Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу. На кошт ліцэнзій уплывае аб'ём твораў, вялічыня запланаванага наклада і, зразумела, іхны высокі статус сусветных бестселераў. Паспяховы збор сродкаў створыць для нас "падушку бяспекі", якая дазволіць без лішніх рызыкаў упэўнена крочыць далей. Калі мы збяром больш за заяўленую суму, грошы пойдуць на новыя праекты, якім таксама патрэбна фінансаванне. 📍 Збор у польскіх злотых (для жыхароў Польшчы) 📍 Збор у іншых валютах (па-за Польшчай) Таксама можна падпісацца на Патрэон: https://www.patreon.com/.../posts/zbor-na-vydanni-166358577 Падзяліцеся, калі ласка, гэтай інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі. Будзем удзячныя!

13 чэрвеня 2026 · Кніжкі

Самы час укласьціся ў выхад выдатнага беларускага перакладу дзіцячай кніжкі пра анатомію Адама Кея💀🫀🦷.

Замовіць асобнік ці заданаціць можна тут: https://buy.stripe.com/6oUdRa1CE8CMdVm2Kp0sU08?utm_source=ig&utm_medium=social&utm_content=link_in_bio&fbclid=PAdGRleASaFTNleHRuA2FlbQIxMQBzcnRjBmFwcF9pZA8xMjQwMjQ1NzQyODc0MTQAAac7NQN1pjrVccp3NMq62HBnLOKe50W-StVly67GCdhSPmpkZygzk0YBySxLBQ_aem_WFf9THs4HjsvXrmvb4_0hw

2 траўня 2026 · Кніжкі · Пераслана з Кніжны Воз

💥 Навінка! Сюрпрыз! Пушка! Бомба!

Толькі на «Кніжным возе»! Прыквэл легендарнай кашэчай сагі! Не апублікаваная раней гісторыя пра Ката Шпрота! І ведаеце, што? Яна запісаная цалкам дзякуючы вашым ахвяраванням нашаму праекту! Гэта любоў 🤍 Казка-перадгісторыя пра ката Шпрота, у якой ён знаёміцца з будучымі сябрамі і трапляе ў свае першыя прыгоды. Ганна Янкута «Маленькі Шпрот і яго пачвары» Аўтарка вокладкі – Лілія Давыдоўская Слухайце на knizhnyvoz.com альбо ў апцы «Кніжны воз» 🎧 Агучана з любоўю да кожнага слова 🧡

7 лютага 2025 · Кніжкі · Пераслана з a2eoe

📙 Мама Му - новая кніга

Выдавецтва "Koska" анансавала кніжную навінку для самых маленькіх чытачоў - працяг прыгодаў Мамы Му.👍 Размова ідзе аб вядомай серыі пра прыгоды каровы і крумкача Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста і іх новы твор - ”Мама Му сумуе".🔥 ❗️Пра выхад кнігі будзе паведамлена дадаткова. #навіны

9 верасьня 2024 · Кніжкі

Файны сайт, дзе можна знайсьці бібліятэкі з кніжкамі на замежных мовах

#Варшава Мапа бібліятэк для замежнікаў, клікаеце на свой раён і бачыце пункты зь бібліятэкамі, дзе будуць кніжкі на замежных мовах: ангельская, нямецкая, беларуская, расейская й многія іншыя. У кожнай бібліятэкі свой сьпіс. Наколькі я паглядзела, адзначана далёка ня ўсё.

3 ліпеня 2024 · Кніжкі · Пераслана з Volya Broughman

❗ Падтрымайце петыцыю аб дазволе выдаваць Гары Потэра па-беларуску ❗

https://chng.it/LDnnwX58Hv Як і беларусы па ўсяму сьвету, беларусы з Кніжнага клюба ЗША, былі засмучаныя навіной, што Гары Потэра па-беларуску больш ня будзе 💔 Праваўладальнікі, The Blair partnership,  адмовілі выдавецтву Янушкевіч ссылаючыся на тое, што Беларусь пад санкцыямі і не захацелі слухаць аргумэнты, што беларускае выдавецтва зараз пад польскай юрысдыкцыяй. Таму мы запускаем петыцыю з просьбай дазволіць перакладаць і выдаваць Гары Потэра па-беларуску,  якую разам з тлумачэньнем сытуацыі  мы перададзім The Blair partnership. ❗Падтрымайце петыцыю і беларускую мову❗ https://chng.it/LDnnwX58Hv Калі вы жадаеце самі напісаць агенцыі The Blair partnership, то можаце скарыстацца гэтым емейлам info@thablairpartnership.com