28 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі
Архіў групы
Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.
28 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
Хор “Верасок”. Дырыжор Алена Сакалоўская.
Запрашаем маленькіх артыстаў 7-11 гадоў на праслухоўванне! 🗓️ 3 верасня ⏰ 17:30-19:30 📍 Rynek Starego Miasta 2
28 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі
#Варшава #музыка
28 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
Школа Равенскага запрашае дзяцей, падлеткаў і дарослых на індывідуальныя заняткі:
🎹 фартэпіяна 🎻 скрыпка 🎤 вакал 🪗 акардэон Заняткі праходзяць па адрасах: 📍 Rynek Starego Miasta 2 📍 Żurawia 47 Напішыце назву занятку, які вас цікавіць, — і мы вышлем усю падрабязную інфармацыю! 🔥 Час пачынаць!
28 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі
#Варшава #музыка #сальфеджыа
28 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
🎶 Сальфеджыа - як Google Maps для музыкі!
Хочацца упэўнена арыентавацца ў свеце гукаў? Сальфеджыа - гэта музычны GPS: вы ведаеце маршрут, а сальфеджыа дапамагае ехаць хутка і без памылак 😉 🔍 Што робім на занятках? ✔️ Вучымся слухаць музыку і разумець, з чаго яна складаецца ✔️ Разбіраемся, што такое рытм, танальнасць, акорды і г.д. ✔️ Не проста спяваем - а ўсведамляем, ШТО і ЧАМУ спяваем ✔️ Гуляем, складаем, імправізуем - і ўсё гэта весела і жыва! 🌟 Сальфеджыа можа быць ЦІКАВЫМ! 📆 Расклад груп: Серада: 17:30–18:15 18:15-19:00 Пятніца: 16:45–17:30 📩 Напішыце «САЛЬФЕДЖЫА», каб даведацца больш інфармацыі, прыводзьце дзяцей і прыходзьце самі! 🤗
25 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі
#Варшава #літаатурныязаняткі
25 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
Школа Равенскага і настаўнік Васіль Дранько-Майсюк запрашаюць на інтэрактыўна-тэатралізаваныя заняткі па беларускай літаратуры!
Кожную пятніцу: 📖 Малодшая група, 7–11 гадоў — з 17:30 да 18:30 📖 Старэйшая група, 11–17 гадоў — з 18:30 да 20:10 На гэтых унікальных занятках вашы дзеці: ✔️ Пазнаёмяцца з творчасцю беларускіх пісьменнікаў ✔️ Даведаюцца пра эпоху і гістарычны кантэкст, калі жылі творцы ✔️ Будуць ствараць уласныя гісторыі і ператвараць іх у сапраўдныя спектаклі ✔️ Навучацца аналізаваць класічныя творы ✔️ Удзельнічаць у гульнях, творчых заданнях і прэзентацыях Сонечны настрой і крэатыўная атмасфера — гарантаваныя! Пішыце слова “ЛІТАРАТУРА” каб даведацца больш інфармацыі і запісацца на заняткі 📕
23 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі
#Варшава #сьпевы
23 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
🎶 Запрашаем на праслухоўванне ў хоры «Верасок» (7–11 гадоў) і «Мара» (11–17 гадоў)!
Бацькі, калі ваша дзіця спявае з раніцы да вечара - дайце яму шанец загучаць у сапраўдным хоры. А калі ты падлетак і адчуваеш, што музыка - твая гісторыя, - прыходзь сам. Мы цябе вельмі чакаем🤗 Хор - гэта не сумна! Хор - гэта не толькі спевы. Гэта пра сяброў, праекты, сцэны і падтрымку. 📅 3 верасня 🕠 17:30–19:30 📍 Rynek Starego Miasta 2 Пішыце слова «ХОР» і мы вышлем падрабязную інфармацыю аб гэтым занятку.
21 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі
#Варшава #тэатральныязаняткі #Маляваныч
21 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
Тэатр з Маляванычам — жывая казка ў жыцці вашага дзіцяці!
Вы памятаеце цёплы, душэўны голас Аляксандра Ждановіча з экранаў тэлевізараў? Зараз яго можна пачуць у школе Равенскага — кожную сераду і суботу! Аляксандр Ждановіч — гэта не проста настаўнік. Гэта чалавек-свята, які ўвасабляе беларускую казку, дорыць дзецям усмешкі, натхненне і веру ў сябе. Чым канкрэтна дзеці будуць займацца? Гуляць! Таму што праз гульнявую стыхію дзіця больш ахвотна засвойвае неабходныя навыкі і веды. На занятках дзеці будуць разбіраць літаратурныя, вершаваныя і жывапісныя творы, ужывацца ў характары, праяўляць эмоцыі. 🧒 Што даюць тэатральныя заняткі: ✔️ Развіццё мовы і артыкуляцыі ✔️ Уменне трымацца на сцэне і перад аўдыторыяй ✔️ Упэўненасць у сабе і свабоднае выяўленне эмоцый ✔️ Любоў да беларускай мовы і літаратуры Набіраем дзяцей ў групы 4-6 гадоў, 7-9 гадоў, 10+. Прыходзьце ў казку, якая жыве побач! ✨ Напішыце слова “ТЭАТР” і мы вышлем вам падрабязную інфармацыю.
30 траўня 2025 · Гурткі і заняткі
#кераміка #Варшава
Для школьнікаў https://www.instagram.com/rudzenika?igsh=MTF5MzhnM3lzZnZpeA==
18 красавіка 2025 · Гурткі і заняткі
#Варшава #сьпевы
Эстрадны вакал для дзяцей і падлеткаў. Групы: 6-9 гадоў і 9-13 гадоў Падрабязьней
3 красавіка 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Nani
Паважаныя бацькі! Хочаце, каб ваша дзіця знайшло хобі, якое яго сапраўды захопіць? Замест нудных заняткаў – паходы, прырода і сапраўдныя выпрабаванні!
У турыстычным клубе "Волат" ваша дзіця: 🏕 Навучыцца, як выжыць у дзікай прыродзе (survival) і як прыгатаваць ежу на вогнішчы 🚴 Паспрабуе сябе ў веласіпедных і пешых маршрутах па цікавых мясцінах 🤝 Стане больш упэўненым, самастойным і знойдзе шчырых сяброў 🔥 Возьме ўдзел у сапраўдных прыгодах і паходах, а не толькі ў гульнях на тэлефоне 🧭 Узрост: 10+ 🎁 Чакаем усіх жадаючых на прэзентацыі нашага турыстычнага клуба! Будуць падарункі, актыўнасці і мора карыснай інфармацыі! Уваход вольны. ✅ Рэгіструйцеся на прэзентацыю па спасылцы: https://forms.gle/KsBDdX43BWLg7TKL9 📅 Дата: 12 красавіка, 13:00 📍 Месца: Malawskiego 6, Mokotów 📱 +48733451982, Telegram @belarusBr
2 красавіка 2025 · Гурткі і заняткі
Божачкі-кошачкі, ну што за кайф бачыць, колькі ўсяго файнага робяць нашы людзі😍😍😍
25 сакавіка 2025 · Гурткі і заняткі
#сьпевы #Варшава
25 сакавіка 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага
Хор «Верасок» запрашае!
Калі ваша дзіця любіць спяваць, мы чакаем яго ў хоры! ✨ Серада 17:30-18:15 Пятніца 18:40-19:25 📍Rynek Starego Miasta, 2 🔹 Хто можа далучыцца? Дзеці ва ўзросце 6 – 11 гадоў. 🔹 Чаму гэта карысна? Развіваем музычны слых, голас, дысцыпліну і любоў да беларускай культуры. 🔹 Як запісацца? Патэлефанаваць па тэл. +48574419761 і мы дамовімся пра праслухоўванне! Хор — гэта не толькі музыка, але і сяброўства, радасць і новыя магчымасці! Далучайцеся! 🎶
3 сакавіка 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага Chat
12+
3 сакавіка 2025 · Гурткі і заняткі