Тэатр з Маляванычам — жывая казка ў жыцці вашага дзіцяці!
Вы памятаеце цёплы, душэўны голас Аляксандра Ждановіча з экранаў тэлевізараў? Зараз яго можна пачуць у школе Равенскага — кожную сераду і суботу! Аляксандр Ждановіч — гэта не проста настаўнік. Гэта чалавек-свята, які ўвасабляе беларускую казку, дорыць дзецям усмешкі, натхненне і веру ў сябе.
Чым канкрэтна дзеці будуць займацца? Гуляць! Таму што праз гульнявую стыхію дзіця больш ахвотна засвойвае неабходныя навыкі і веды. На занятках дзеці будуць разбіраць літаратурныя, вершаваныя і жывапісныя творы, ужывацца ў характары, праяўляць эмоцыі.
🧒 Што даюць тэатральныя заняткі:
✔️ Развіццё мовы і артыкуляцыі
✔️ Уменне трымацца на сцэне і перад аўдыторыяй
✔️ Упэўненасць у сабе і свабоднае выяўленне эмоцый
✔️ Любоў да беларускай мовы і літаратуры
Набіраем дзяцей ў групы 4-6 гадоў, 7-9 гадоў, 10+.
Прыходзьце ў казку, якая жыве побач! ✨
Напішыце слова “ТЭАТР” і мы вышлем вам падрабязную інфармацыю.
21 жніўня 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага (21 жніўня 2025)
