Архіў групы
Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.
14 лютага 2025 · Агульнае · Пераслана з Juu
Прывітанне!
Сардэчна запрашаем на адмысловую акцыю "Сямейны стыль". Наша прапанова-гэта магчымасць для сям'і зэканоміць час, грошы і выглядаць выдатна! Мы працуем без папярэдняга запісу, прыходзьце ў зручны для Вас час з аўторка па суботу з 10.00 да 20.00, у нядзелю з 10.00 да 17.00. Цана: Тата + дзіця 60 + 70=110 zł Мама (даўжыня валасоў 1) + дзіця 70 + 70=115 zł Тата + мама (даўжыня валасоў 1) + дзіця 60+70+70=160 zł QBQ SALON FRYZJERSKI ul. Melchiora Wańkowicza 6/3a.
7 лютага 2025 · Агульнае
Глядзіце, якую цікавостку знайшла! 😍
Калі хто паспрабуе гуляць, падзяліцеся водгукам🙌
7 лютага 2025 · Агульнае · Пераслана з Siarhey S
https://redcapmustcry.com/
Тэма сексуалізаванага гвалту з’яўляецца сур’ёзнай праблемай сярод падлеткаў. Не кожны хлопец або дзяўчына мае дастатковы ўзровень ведаў, каб распазнаць непрыстойныя паводзіны з боку дарослых і абараніць асабістыя межы. Дапамагчы моладзі ўсвядоміць маштабы і важнасць гэтай праблемы можна праз бясплатную мабільную гульню на беларускай мове Red Cap Must Cry Red Cap Must Cry выйшла ў дэмаверсіі ў двух раздзелах толькі для мабільных прылад і даступная на чатырох мовах (беларуская, руская, англійская і нямецкая). Гульня цалкам афлайн — ніякага падключэння да сервера не патрэбна.
4 сьнежня 2024 · Агульнае
Гэты ведаю🙏 Але цікавілі менавіта для меншых)
Падлеткі ўжо й дарослыя могуць слухаць😅
3 сьнежня 2024 · Агульнае
Я толькі сынхронна перакладала ў моманце
1 сьнежня 2024 · Агульнае
Я тут задалася пытаньнем. Існуе багата падкастаў па-беларуску для дарослых, а ці ёсьць нешта з падкастаў па-беларуску для дзяцей?
Кшталту такога: https://www.instagram.com/share/BAIrkGJkOD
1 сьнежня 2024 · Агульнае · Пераслана з ☀️Buślanka - часопіс для дзяцей і дарослых
☀️Трэці нумар часопісу Бусьлянка!☀️
📖Прачытай і перашлі сябрам!👩👩👧👦 🌲Запрашаем вас далучыцца да Адвэнт-каляндара ад Бусьлянкі - шукайце ў нумары🎄
1 сьнежня 2024 · Агульнае
Выйшаў трэці нумар Бусьлянкі. Тут таксама ёсьць ідэі заданьняў для адвэнту🎄
16 лістапада 2024 · Агульнае
#Уроцлаў
15 кастрычніка 2024 · Агульнае
Апісаньне файнае😍 А на які ўзрост разьлічаны фэст?
29 верасьня 2024 · Агульнае
Усім вітанкі👋
Колькі лічыць карантын па ахваце (=ветрянка)? У інтэрнэце ёсьць варыянты пра 10 дзён ад першага высыпаньня і 3-5 дзён ад апошняга😵💫
30 жніўня 2024 · Агульнае
Было можна, але пасьля апошніх бураў правілы зьмяніліся
30 жніўня 2024 · Агульнае
Усім вітанкі!
Хтосьці ведае нейкі парк +/- у цэнтры Варшавы, дзе можна сядзець на траве/пад дрэвамі. Па апошніх навінах у Лазенках ужо нельга🙈
18 жніўня 2024 · Агульнае
#Торунь #гурткі
18 жніўня 2024 · Агульнае · Пераслана з NG
Дзень добры! Робім набор у групы для дзяцей 3-5 гадоў па кірунку "аздараўленчая гімнастыка з элементамі каратэ" (уваходзіць у ліст Юнэска, як спосаб гарманічнага развіцця дзіцяці), дзеці 7-15 гадоў (каратэ, трэніроўкі на маторыку), дарослыя (рукапашны бой, кікбоксінг, самаабарона). Заняткі праходзяць па адрасах:
Торунь: 1. Lecha 5/7 2. Школа 15 (Paderewskiego 5/11) 3. Школа 7 (Bema 66) 4. Школа 17 (Rudacka 26-32) 5. Aleksandrów-Kujawski (Centrum Kultury) 6. Łubianka (Biblioteka - Centrum Kultury) Заняткі праводзяць, майстры спорту па каратэ Беларусі, прызёрка Чэмпіянату Еўропы (WKF), трэнер (у мінулым) зборнай Беларусі, цяпер трэнер зборнай Куяўска - Памоскага ваявудства. Кожны знойдзе нешта для сябе. Методыка трэніровак аўтарская, якая прыводзіць да сапраўдных вынікаў. Працуем на якасць! Разам будуем моцны клуб у Польшчы з беларускімі і украінскімі каранямі! P.s. колькі ў сваіх дзяцей укладзеце - столькі і атрымаеце!
25 ліпеня 2024 · Агульнае
Мяркую, у Польшчы таксама правілы тыя ж :)
25 ліпеня 2024 · Агульнае · Пераслана з Дзікая прырода побач
🐦 У Беларусі – сезон подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць: не забірай іх дадому! ❌
🗣 Захоўвай памятку і рабі рэпост, каб як мага больш людзей даведаліся, што рабіць, калі знайшлі птушаня. 🔺Увага! Калі на зямлі ты бачыш птушаня голуба або свіргуля (стрижа) – яму трэба дапамога. Парады па дапамозе птушанятам галубоў ты можаш атрымаць у валанцёркі Зоі Кенько – ibick@mail.ru. Парады па дапамозе свіргулянятам чытай у групе vk.com/strizh_by.