20 жніўня 2024 · Садкі й школы · Пераслана з Yulia
Вітаем, шаноўныя бацькі!
Ніжэй інфармацыя, датычная надыходзячага навучальнага года👇 👉Заняткі ў гэтым годзе будуць платныя. Магчыма, з лістапада сітуацыя зменіцца, калі мы атрымаем падтрымку. Гэта азначае, што з верасня ганарары настаўнікаў будуць наўпрост фінансавацца з ахвяраванняў бацькоў. Кошт за адзін урок 20 зл за 1 вучня (калі ў сям'і больш дзетак - то 20 зл за 1, і па 10 зл за 2, 3 ...). Фінальны кошт будзе залежаць ад колькасці дзетак у групе. 👉Кожны настаўнік зафіксуе расклад самастойна цягам бліжэйшых двух тыдняў. 👉Што ўваходзіць у праграму: -0, 1, 2, 3, 4 класы - мова і чытанне - 2 урокі/тыдзень па 40 хвілін -5, 6, ... класы - мова, літаратура, гісторыя Беларусі/чалавек і свет - 3 урокі/тыдзень па 40 хвілін 👉Звярніце ўвагу, калі ласка, што прапануюцца заняткі анлайн для дашкольнікаў 5-6 год (0 клас). 👉Для дзетак у Беларусі вышэй згаданыя заняткі бясплатныя.