Дзеткі ў Польшчы

Архіў групы

Усе допісы групы «Дзеткі ў Польшчы» ў Telegram ад верасьня 2023 году.

24 студзеня 2024 · Агульнае

Небагата людзей прагаласавала, але пакуль такое падсумаваньне:

Большасьць жыве ў Варшаве, у Польшчы 0-3 гады. У сем’ях збольшага 1-2 дзяцей. Па ўзросце лідуюць групы 6-11 і 0-3 гады. Цікава! Чаго вам і вашым дзецям найбольш не стае ў Польшчы? Ці ёсьць у дзетак бкларускамоўны асяродак/сябры?

23 студзеня 2024 · Агульнае · Пераслана з Беларускі садок у Варшаве "Я дома"

Запрашаем дзяцей ад 6 гадоў на заняткі шахматамі.

♟️Групы 4-6 чалавек. ♟️Працягласць аднаго занятка - 1 гадзіна. 📍Заняткі праходзяць офлайн па адрасе: ul. Królowej Marysieńki, 94A 17.00 - 18.00 - група 6-9 гадоў 18.00 - 19.00 - група 9-12 гадоў 19.00 - 20.00 - група 12+ Дні тыдню яшчэ вызначаюцца. ❗️Запіс на заняткі праз запаўненне формы https://forms.gle/VL8mK5n6bAKHgEyb8 альбо праз тэлеграм @spadar_zmiter

21 студзеня 2024 · Агульнае

Вітанкі! 👋

Давайце трошкі пазнаёмімся :) Ніжэй будзе сэрыя апытанак (усе ананімныя).

29 сьнежня 2023 · Агульнае · Пераслана з Суполка Беларусы Уроцлава

❄️Зімняя вандроўка - 2024 для беларускіх падлеткаў 15-25 студзеня 2024 ❄️

Удзел безкаштоўны Спяшаемся вам паведаміць, што Суполка беларусаў Уроцлава працягвае набор групы ў зімні лагер для падлеткаў з Беларусі, сем'і якіх вымушаны былі пакінуць краіну з-за рэпрэсій. ⠀ Зімовы адпачынак у Нямеччыне ладзіцца праектнай групай прыхода Розенталь і Асацыацыей МАРА з Нямечынны. Крытэры: • узрост ад 12 да 16 гадоў; • падлеткі з сем'яў, якія маюць патрэбу ў дапамозе; • не былі на адпачынку цягам году. • удзельнікі беларускіх ініцыятываў Уроцлава Падлетакаў чакае цікавая і насычаная праграма. Перавагу маюць дзеці з сямей з міжнароднай аховай, а таксама вымушаныя эмігранты і актыўныя ўдзельнікі беларускіх ініцыятыў ва Уроцлаве,якія раней не ўдзельнічалі ў адпачынку. ⠀ Каб запісацца ў групу неабходна запоўніць анкету: Пытанні можна задаць праз гугл-форму, электронную пошту bzswroclaw@gmail.com,альбо сацыяльныя сеткі Суполкі Беларусаў Уроцлава: www.instagram.com/supolka_bel_wro www.facebook.com/bzswroclaw/

18 сьнежня 2023 · Агульнае · Пераслана з EthnoFolk.by

Школа беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве праводзіць Калядаванне❄️🌟❄️і прапаноўвае ўсім жадаючым далучыцца.

Каб запрасіць да сябе на Калядкі, просім запоўніць анкету, і да Вас завітаюць нашыя калядоўшчыкі з Зоркай, Казой, Мядзведзем, калядкамі і вясёлым настроем🐻🌟🐷❄️🐦❤️🐗 Запаўняйце самі, прапаноўвайце знаёмым!!!🤗 Сустрэнем Каляды традыцыйна, весела і разам✨🎻 ТГ | FB | Insta Szkoła Białoruskiej kultury tradycyjnej w Warszawie będzie kolędować ❄️🌟❄️i zaprasza wszystkich chętnych do dołączenia. Żeby zaprosić do siebie kolędników prosimy wypełnić ankietę i przyjdą oni do was z gwiazdą, kozą, niedźwiedziem, kolędami i radosnym nastrojem 🐻🌟🐷❄️🐦❤️🐗 Wypełnijcie ankietę sami i zaproponujcie to znajomym!!! Przywitamy kolędy razem w sposób tradycyjny i wesoły✨🎻🎄 ТГ | FB | Insta

6 сьнежня 2023 · Агульнае

Усім прывітаньне!

Як кажуць, better done than perfect, таму скідваю Даведнік, якім ён ёсьць цяпер, а там будзем дапільваць разам 🙌 Камэнтары й прапановы што дадаць шчыра вітаюцца 😌 https://docs.google.com/spreadsheets/d/1PZPoZ4GARt8OyEzxxotKbckiY-SBHo-6_EaPqnYecEs/edit?usp=sharing

4 сьнежня 2023 · Агульнае

Так, я ведаю такі)

А пра канал з падкастамі па-бкларуску ўсе ведаюць?

4 сьнежня 2023 · Агульнае

Ёсьць такое, але я мала ў прынцыпе сустракала настаўнікаў, якія ў гэтых галінах маглі б афігенна зацікавіць.

Ну вось за 3 школы ў мяне была 1 афігенная настаўніца матэматыкі й больш з дакладных навук нічога. Фызыка, хімія, біялёгія, астраномія - ўсё міма пайшло(

3 сьнежня 2023 · Агульнае · Пераслана з Школа Равенскага

Конкурс “Я ЧЫТАЮ” падтрымалі беларускія выдавецтвы і арганізацыі!

Вялікі дзякуй: ❤️ Выдавецтва “Янушкевіч” ❤️ Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher ❤️ Беларуская бібліятэка Жыветэка ❤️ Выдавецтва Slowianka Books 🤩 Галоўным падарункам конкурсу стане Майстар-клас ад Кніжнага воза і запіс на сапраўднай студыі з беларускімі акцёрамі! ❗️ Рэгістрацыя на конкурс прадоўжана да 5 снежня. Школа Равенскага запрашае ўсіх аматараў беларускай літаратуры прыняць удзел у конкурсе “Я чытаю”, які адбудзецца 8 снежня а 18:00 у Старамейскім доме культуры (Варшава). #ячытаю