Сёньня раскажу пра гарадзкую бібліятэку ў Лодзі
📍 Biblioteka Otwarta знаходзіцца ў цэнтры, ul. Narutowicza 8/10.
⏰ Працуюць толькі ў буднія дні зь 9 да 19.
Маюць палічку беларускіх кніжак, але праз тое, што бібліятэкаркі ня ведаюць кірыліцы, кніжкі перамяшаны з украінскімі — трэба вышукваць.
📖 Што можна пачытаць?
- багаты выбар кніжак выдавецтва Gutenberg Publishing
- сэрыі кніг Уладзіміра Арлова
- асобныя выданьні выдавецтва Knihauka
- з клясыкаў творы Васіля Быкава
- і нават “Іліяда” Гамэра🔥
- дзіцячых кніжак, на жаль, вобмаль
📚 Бібліятэка будзе радая вам як чытачам, а таксама прыняць вашыя кніжкі, калі вы вырашыце іх ахвяраваць у фонд.
📆 Таксама ў бібліятэцы можна праводзіць свае мерапрыемствы для дарослых і дзяцей, то майце на ўвазе пляцоўку :)
🙋♀️ Ад валянтэрскай дапамогі па актуалізацыі каталёгу й кірылічных фондаў таксама не адмовяцца🫶
29 верасьня 2026 · Кніжкі





