Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

19 кастрычніка 2025 · Гурткі і заняткі · Пераслана з Школа Равенскага (30 верасьня 2025)

Малодшая група хору “МАРА”

Мы да вас з навінамі!
Наш хор “МАРА” расце і пашыраецца. Мы ствараем малодшую групу хору “Мара” для дзяцей 7–10 гадоў, каб разам спяваць, вучыцца і ўлюбляцца ў прыгажосць харавога гучання.

Хор — гэта не толькі музыка, але і зносіны, падтрымка, энергія сцэны і шчасце ад адзінага гучання мноства галасоў. Калі вы жывеце ў Варшаве і хочаце, каб вашыя дзеці сталі часткай “Мары” — запрашаем на праслухоўванне!

✨ Ад маленькага голасу — да вялікай мары. Пішыце слова “МАРА” і мы вышлем усю падрабязную інфармацыю
Малодшая група хору МАРА · Дзеткі ў Польшчы