#летнік #Падляшша #Беласток
https://www.facebook.com/story.php?story_fbid=24055907220701177&id=100001257033609&rdid=T3JHMaQsv2SaKmj7#
‼️ Увага ‼️ Росшук ‼️
Шукаем сем'і з дзецьмі ўзростам 7 - 15 гадоў, якія
💬 размаўляюць па-беларуску(!!),
🪙 любяць шукаць скарбы,
🎭 любяць удзельнічаць у тэатральных пастаноўках,
🔍 любяць загадкі, галаваломкі, эксперыменты,
🔥 хочуць шыкоўна адпачыць і павесяліцца ў кампаніі беларускамоўных сем'яў.
Калі гэта вы і вашы дзеці, тэрмінова пішыце мне ў прыват, забяром з сабой на тыдзень, каб весела правесці час з 3га жніўня на Падляшшы. 🏕
Ужо трэці раз мы будзем праводзіць сямейны летнік. Гэтым разам мы выбралі новую сядзібу, якая размяшчаецца ў 25 км ад Беластока.
Кожны год мы ўсе разам ствараем неверагодную, цёплую і вясёлую атмасферу — з жывой беларускай мовай, творчасцю, майстар-класамі, вогнішчам, спектаклем, смехам дзяцей і сяброўствам. Пасля ўвесь год успамінаем тыя дні з цеплынёй і ўсмешкай.
✅ Камфортнае пражыванне: пакоі для кожнай сям'і асобныя
✅ Трохразовае харчаванне - традыцыйная польская кухня (ёсць вегетарыянскія варыянты)
✅ Майстар-класы, гульні, спектакль, паходы да ракі і вечаровыя вогнішчы
✅ Магчымасць трансферу з Беластока
🗓 3 жніўня - 10 жніўня
💶 Кошт залежыць ад колькасці дзяцей у сям'і, узросту дзяцей. Глядзіце каментарый.
🎁 Зніжкі:
– за раннюю аплату
– для тых, хто быў з намі раней
– для ўдзельнікаў нашай анлайн-школы
Пражыць казачныя дні ў ціхім лесе з птушынымі спевамі і шчырай кампаніяй? Гэта пра нас! Далучайцеся! 🌳🧡
📩 Пішыце ў прыват, каб запісацца.
Не прапусціце магчымасць зрабіць лета 2025 незабыўным для ўсёй сям’і! 🌟
13 чэрвеня 2025 · Афіша