Дзеткі ў Польшчы
← Да архіву

12 сакавіка 2025 · Афіша · Пераслана з Кнігаўка кнігарня (11 сакавіка 2025)

Андрэй Скурко едзе ў Варшаву!

14 сакавіка запрашаем вас у кнігарню Кнігаўка на сустрэчу з Андрэем Скурко.

Яго дзіцячыя зборнікі вершаў "Хто жыве ў гаражы" і "Стукі-грукі — што за гукі", якія выйшлі ў выдавецтве Gutenberg з малюнкамі Волі Кузьміч, сталі сапраўднымі хітамі ў нашай кнігарні.

Запрашаем нашых маленькіх і вялікіх чытачоў пазнаёміцца з аўтарам, паслухаць любімыя вершы ў яго выкананні, а таксама атрымаць аўтограф.

🗓 14.03.2025 (пятніца), 18:00.

📌 Кнігарня «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4).