Спектакль «Сумны суп» па апавяданнях Вольгі Гапеевай — на сцэне Беластоцкага Музычнага Клуба!
Спектакль у выкананні тэатра «ПРЫЕХАЛІ» па апавяданнях Вольгі Гапеевай — гэта, паводле апісання кнігі, у якую яны ўваходзяць, — гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак.
Рэжысёр: Аляксандр Енджэеўскі
Мастачка: Кацярына Еўдакімава
Музыка: Віталь Лявонаў
Ролі выконваюць:
Настасся Суханосік
Аляксандр Енджэеўскі
📅 Калі: субота, 1.02.2025
🕖 Пачатак: 12:00
📍 Дзе: Białystok Music Club, вул. Legionowa 14/16 (уваход праз Pub Beer4You)
🎫 Умовы ўваходу тут
31 студзеня 2025 · Афіша · Пераслана з Białystok Music Club — Беластоцкі музычны клуб (28 студзеня 2025)
